Улада108108

Кандыдатам у прэзідэнты ад апазіцыі можа стаць жанчына

У 2015 годзе ўпершыню ў гісторыі кандыдатам на пасаду прэзідэнта Беларусі можа стаць жанчына. У палітычных асяродках разглядалася кандыдатура намесніцы старшыні Таварыства беларускай мовы Алены Анісім, але кампанія «Гавары праўду» схіляецца да іншага выбару — сваёй актывісткі Таццяны Караткевіч.

Менавіта яна, паводле звестак інтэрнэт-газеты «Салідарнасць», і стане нечаканым кандыдатам ад кааліцыі «Народны рэферэндум».

У інтэрв'ю радыё «Свабода» Таццяна Караткевіч пацвердзіла, што яе імя фігуруе ў спісе магчымых кандыдатаў. «Калі мне давераць, то я гатовая стаць адзіным кандыдатам», — сказала яна, але ўстрымалася ад далейшых каментароў да канца перамоў унутры кааліцыі. 

Караткевіч скончыла псіхалогію ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка. 11 гадоў працавала выкладчыкам псіхалогіі ва ўніверсітэтах. Была таксама загадчыцай аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання Ленінскага раёна Мінска.

У «Гавары праўду» Таццяна Караткевіч з 2010 года. Займалася там пераважна мясцовымі праблемамі жыхароў Мінска, спрабавала балатавацца ў Мінскі гарсавет. Акрамя «Гавары праўду!», Караткевіч уваходзіць у Сацыял-дэмакратычную партыю «Грамада».

Яна замужам, мае дзіця.

Заангажаваны ў палітычныя працэсы сацыёлаг, які прасіў не называць яго, ахарактарызаваў «Нашай Ніве» Караткевіч як «пазітыўнага чалавека з высокім інтэлектуальным патэнцыялам». Аднак яна зусім невядомая грамадству, нават палітычным актывістам, дадаў ён. У той жа час тэарэтычна жанчына як альтэрнатыва Аляксандру Лукашэнку мае патэнцыял аб'яднаць пратэставыя галасы.

Акрамя Караткевіч, ад апазіцыі на выбары, імаверна, пойдзе даўні праціўнік Аляксандра Лукашэнкі, кіраўнік Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька. Яны могуць вызначыць, хто з іх стане адзіным кандыдатам, або іншую супольную тактыку пазней.

Апытанка

Каментары108

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў9

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

У Баранавічах паставілі нестандартны знак, на якім мужчына паўзе праз дарогу. Што гэта было?5

Вячаслаў Сіўчык перакананы, што праблемы ў беларусаў у Польшчы ўзніклі менавіта праз пераезд Офіса Ціханоўскай72

У кітайскім аэрапорце з'явіўся каціны аддзел па барацьбе з грызунамі

Прэзідэнт Узбекістана звольніў пасла ў Беларусі «за абыякавае стаўленне»

Былы кіраўнік Салігорска, які ледзь уратаваўся ад турмы, робіць кар'еру ў сістэме Мінгарвыканкама2

Арына Сабаленка расказала, якая акторка магла б сыграць яе ў кіно14

Аўташколы могуць чакаць змены1

Ілан Маск паабяцаў да канца года выпусціць свой фільм «Адысея»9

Расіяніна, які жыў у Жлобіне, асудзілі па трох палітычных артыкулах за каментары ў тэлеграме

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў9

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць