Грамадства55

Аспіранта БНТУ заднім днём пазбавілі прэзідэнцкай стыпендыі — бо трапіў пад палітычную крыміналку

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Каранік вырашылі забраць грошы ў Юрыя Касцючэнкі, асуджанага за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».

Юрый Касцючэнка

37‑гадовы аспірант Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта Юрый Касцючэнка пазбаўлены прэзідэнцкай стыпендыі. Адпаведнае рашэнне Рэспубліканскай рады па падтрымцы адоранай і таленавітай моладзі зацвердзіў Аляксандр Лукашэнка.

«Пазбавіць Касцючэнку Юрыя Аляксандравіча, аспіранта Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, права на выплату стыпендыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аспірантам на 2026 год у сувязі з прысудам Мінскага гарадскога суда ад 24 красавіка 2026 года, які набыў законную сілу 3 мая 2026 года», гаворыцца ў рашэнні, якое падпісаў старшыня рады Уладзімір Каранік.

Вясной 2026 года выкладчыка механіка-тэхналагічнага факультэта БНТУ Юрыя Касцючэнку асудзілі па ч. 1 і 2 арт. 361‑4 Крымінальнага кодэкса («садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»). Ён атрымаў хатнюю хімію.

Адметна, што толькі зараз, у ліпені 2026 года, Лукашэнка зацвердзіў выплату стыпендый на другі семестр 2025/2026 года, які ўжо скончыўся. Памер стыпендыі — 266,11 рубля.

Каментары5

  • Аналитик
    22.07.2026
    И он должен будет возвращать деньги задним числом?
  • Аспірант-Баравік цнатлівец
    22.07.2026
    >Памер стыпендыі — 266,11 рубля.
    З такімі грашыма хутчэй "Памёр стыпендыі"
  • Няхай падавацца, жмоты
    22.07.2026
    Няхай гэтыя 266,11 рубля пойдуць членам сям'і Лукашэнкі на абязбольваючыя прэпараты.

Цяпер чытаюць

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч36

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Усе навіны →
Усе навіны

«Прафесійныя спартсмены кансультуюцца са мной». Беларускі тэлекаментатар схуднеў на 50 кілаграмаў7

Ва Удмурціі адбіваюць самую масіраваную атаку БПЛА2

«Можна набыць і ананасы, і бутэлечку IPA». Беларусы ў захапленні ад асартыменту аўталаўкі4

ГУР знішчыла пускавую ўстаноўку С-400 у Крыме і РЛС1

Ці правядуць метро ў «Паўночны бераг» і як рэканструююць Даўгінаўскі тракт. Якія перамены чакаюць Цэнтральны раён сталіцы1

У камандаванні ЗША лічаць, што ўдары ў раёне Армуза вычарпалі эфектыўнасць — Axios3

Беларуска адкрыла школу для сляпых дзяцей у індыйскай глыбінцы2

Уначы Белгарад быў атакаваны беспілотнікамі1

Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за навальніц і залеў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч36

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць