У аўташколах могуць змяніць праграмы навучання, каб зменшыць колькасць аварый з новаспечанымі кіроўцамі.

Гэта абмяркоўвалі на пасяджэнні Пастаяннай камісіі па забеспячэнні бяспекі дарожнага руху пры Саўміне.
У аўташколах прапануюць павялічыць колькасць гадзін практычных заняткаў, выкарыстоўваць інтэрактыўныя навучальныя трэнажоры, вучыць дзеянням у экстрэмальных сітуацыях.
На пасяджэнні абмяркоўвалі таксама ДТЗ, якія здараюцца праз выхад дзікіх жывёл на дарогі. Такія аварыі найчасцей здараюцца з суботы па панядзелак.
Каб іх было меней, будуць актыўней выкарыстоўваць розныя інжынерныя сродкі, якія не даюць жывёлам выходзіць на праезную частку. Гэта сеткаватыя агароджы і сістэмы адпужвання (святлавы, шумавыя, лазерныя). Плануюць ставіць і больш папярэджанняў для кіроўцаў.
Каментары