Грамадства3333

Леанід Мальцаў: У арміі не было і ня будзе праблем зь беларускай мовай

У чацьвер міністар абароны даў прэс‑канфэрэнцыю, прысьвечаную Дню абаронцы Айчыны. Сп.Мальцаў адразу адзначыў, што Беларусь у сфэры абароны зьяўляецца духоўным пераемнікам СССР, а сёньня ў краіне адбываецца «адраджэньне вялікіх сэнсаў».

У чацьвер міністар абароны Леанід Мальцаў даваў прэс‑канфэрэнцыю прысьвечаную Дню абаронцы Айчыны 23 лютага. Сп.Мальцаў адразу адзначыў, што Беларусь у сфэры абароны зьяўляецца духоўным пераемнікам СССР, а сёньня ў краіне адбываецца «адраджэньне вялікіх сэнсаў». Напрыклад, сэнсу перамогі ў вялікай айчыннай вайне.

Міністар зрабіў невялікі экскурс у гісторыю беларускай арміі. На яго думку, адразу пасьля развалу Савецкага Саюзу будаўніцтва беларускай арміі, як войска незалежнай дзяржавы зьдзяйсьнялася з сыстэмнымі памылкамі. «У той час у краіне не было нават канцэпцыі нацыянальнай бясьпекі», — кажа Л. Мальцаў. Таму ў 1994 годзе армія падтрымала абраньне на прэзыдэнцтва Аляксандра Лукашэнкі.

Вядзецца гаворка, каб тэрмін службы быў зьменшаны да году

Як лічыць сп. Мальцаў, пытаньне кантрактнай ці тэрміновай службы не заслугоўвае такой увагі, якую надаюць гэтай праблеме СМІ. «Камплектаваньне арміі — унутраная справа самой дзяржавы, нам тут непатрэбныя парады з‑за бугра. Маўляў, мы такія крутыя, што перайшлі на кантрактную службу, а вы не крутыя — бо не перайшлі. Ад тэрміновай службы мы адмаўляцца не зьбіраемся. Праўда, цяпер вядзецца праца па зьмяншэньні тэрміновай вайсковай службы. Тыя, хто мае вышэйшую адукацыю будзе служыць дзевяць месяцаў, а тыя, хто не — год. Замест сёньняшніх году і паўтара. Цяпер ў Беларусі вялізная колькасьць адтэрміновак. Напэўна, найбольшая з усіх краін, дзе ёсьць тэрміновая служба. Мы даем адтэрміноўкі нават выпускнікам СНУ і ПТВ, каб тыя змаглі паступаць ва ўнівэрсытэты, а не вінавацілі войска ва ўласных паламаных лёсах», — сказаў Мальцаў.

Пра Жалезьнічэнку: Я тут ні пры чым

Пракамэнтаваў Мальцаў і выпадак з гомельскім актывістам апазыцыі Зьмітром Жалезьнічэнкам, якога прызвалі ў войска на трэці дзень пасьля афіцыйнага адлічэньня з ВНУ, ня даўшы хлопцу нават абскардзіць рашэньне ў судзе.

«Міністар абароны ня мае да гэтага выпадка ніякага дачыненьня. Зьвяртайцеся ў абласныя тэрытарыяльныя органы, якія зьдзяйсьнялі прызыў. Праблем зь беларускай мовай у войску не было і ня будзе. Напрыклад, прысягу Жалезьнічэнка мог прымаць на любой дзяржаўнай мове, але не зрабіў гэтага — гэта яго права. Калі ёсьць жаданьне, то загады ён будзе атрымліваць па‑беларуску. Няма праблем. Але, калі ён адзін такі, то гаварыць пра гэта бессэнсоўна, трэба, каб такіх салдатаў бы хоць бы узвод. Ёсьць праблема ў сьвядомасьці людзей, якія ня хочуць зьдзяйсьняць свой канстытуцыйны абавязак. Кідаць лёзунгі яны могуць, а даць свой прыклад ня могуць. Тут некаторыя паказваць непавагу да свайго народу. Падчас прысягі я быў у Баранавічах, дзе размаўляў з навабранцамі. У аднаго хлопца была такая ж сытуацыя, як у Жалезьнічэнкі. Ён пераводзіўся з аднаго ВНУ ў іншага і страціў магчымасьць на адтэрміноўку. За гэты час яго забралі ў войска. Ён сказаў мне, калі так склалася, то ягоны абавязак адслужыць патрэбны тэрмін.

Мой заробак - 3 млн 700 тыс.

На патрэбы войска сёньня ідуць толькі бюджэтныя сродкі, хаця яшчэ тры гады таму былі і іншыя па‑за бюджэтныя крыніцы фінансаваньня. Агулам на войска сёньня выдзяляецца 1,3 % ад ВУП краіны. Міністар прывёў прыклад, што ў краінах з блёку NATO такі паказьнік складае 2 %.

Мальцаў прызнаўся, што з усталяваньнем у Польшчы і Чэхіі установак супрацьраскетнай абароны павысіцца ўзровень нацыянальнай небясьпекі краіны. Але спадар Мальцаў зазначыў, што гэта ўнутраная справа гэтых дзяржаваў. «Вайскоўцы не павінны лезьці ў палітыку», — перакананы Л.Мальцаў.

Расказаў міністар абароны і пра ўласныя заробкі. Так, зарплата сп.Мальцава прыкладна складае 3 мільёны 700 тысяч рублёў. «Жонцы аддаю ўсё», — кажа ён. Тады як звычайны кантрактнік атрымлівае крыху болей за 600 тысяч. «Заробкі ў арміі будуць павышацца гарманічна з усімі астатнімі грамадзянамі, а не асобна», — паведаміў Л.Мальцаў.

Photo by Julia Darashkevich

Photo by Julia Darashkevich

Photo by Julia Darashkevich

Каментары33

Затрыманы ў Польшчы беларускі таксіст-шпіён быў сябрам «Паспалітага рушэння»14

Затрыманы ў Польшчы беларускі таксіст-шпіён быў сябрам «Паспалітага рушэння»

Усе навіны →
Усе навіны

Apple прэзентавала ўльтратонкі iPhone Air, бяздротавыя навушнікі з функцыяй імгненнага перакладу і смарт-гадзіннік, які мерае ціск1

Дрон упаў на жылы дом у Польшчы

Дар‘я Шманай: Адчуваю сябе масквічкай28

Паветраную прастору Польшчы парушылі шматлікія беспілотнікі. Закрываліся аэрадромы, дроны збівала авіяцыя НАТА48

У Новай Зеландыі бацька забраў траіх дзяцей і чатыры гады жыў з імі ў лесе. Ён загінуў у выніку перастрэлкі з паліцыяй2

Дзяўчаты ламаюць сабе ногі, каб паменшыць рост — лічыцца, што аперацыя дапаможа знайсці каханне6

Палітвязень Паднябенны павесіўся ў ШІЗА магілёўскай калоніі4

Польшча збірае экстранную раду бяспекі6

Зяленскі: Пуцін сказаў Трампу, што захопіць Данбас за тры-чатыры месяцы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрыманы ў Польшчы беларускі таксіст-шпіён быў сябрам «Паспалітага рушэння»14

Затрыманы ў Польшчы беларускі таксіст-шпіён быў сябрам «Паспалітага рушэння»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць