Грамадства7878

Палітолаг Баравік у эфіры АНТ назваў Еўрасаюз «сраным»

У эфіры АНТ выйшла перадача «Справа прынцыпу» з вядучым Вадзімам Гігіным. На гэты раз тэмай перадачы стала праца новага склікання парламента.

Сярод гасцей перадачы была дэпутатка ад АГП Ганна Канапацкая, яна прыйшла на эфір з бел-чырвона-белым значкам. Канапацкая казала, што першы тыдзень працы ў парламенце не надаў ёй аптымізму адносна таго, ці будзе парламент насамрэч ініцыятыўным. Таксама дэпутатка казала пра паляпшэнне бізнэс-клімату для павышэння колькасці замежных інвестыцый у нашу краіну.

Праз імгненне, нібы бык на чырвоную анучу, на Канапацкую накінуўся палітолаг, старшыня назіральнай рады Беларускага камітэта моладзевых арганізацый Вадзім Баравік, які пачаў крычаць, што зусім нядаўна АГП выступала за санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў. У эфір быў пушчаны вельмі красамоўны эпітэт Вадзіма Баравіка адносна ЕС — «сраны».

І гэта робіцца ў той час, калі міністр замежных справаў Беларусі Уладзімір Макей нядаўна наведаў Варшаву з мэтай паляпшэння адносін з Еўрасаюзам. І тут такія выказванні ад прадстаўніка праўладнай арганізацыі на дзяржаўным тэлебачанні.

У другой частцы перадачы Вадзім Гігін спрабаваў выбіць з Ганны Канапацкай, ці лічыць яна сябе сапраўды абранай, ці не. Канапацкая адказала, што татальнага назірання па ўчастку не было, таму яна не ведае, ці сапраўды была абраная.

Канапацкую падтрымала экс-дэпутатка Вольга Абрамава, якая сказала, што таксама не ведае, ці была яна абраная ў 2000 годзе, бо сістэма вельмі закрытая.

На гэта пачаў зноў па-хамску адказваць Вадзім Баравік. «Вы — дэмагог, так дыскусію весці нельга. Навучыцеся прыстойным паводзінам», — адказала Абрамава.

Дастаткова абразлівыя выказванні ў адрас Абрамавай пасля гэтага дапусціў лідар ЛДПБ Сяргей Гайдукевіч, які сказаў, што Абрамава прымазваецца да апазіцыі, каб «лягчэй было атрымліваць гранты».

Каментары78

Цяпер чытаюць

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея23

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Усе навіны →
Усе навіны

«Здзек з жывых істот». Беларусы абураныя ўмовамі для катоў на выставе «Мурфэст» у сталіцы7

Міністр замежных спраў Літвы пракаментаваў магчымую калійную здзелку ЗША з Беларуссю22

У Беларусі закрываецца вялікая сетка крам посуду і тавараў для дома

Жанчына-кур'ер везла з Беларусі ў Расію ў маршрутцы 100 тысяч еўра і, натуральна, не давезла

Кіроўцу пагрузчыка з Гродна асудзілі па шасці палітычных артыкулах. Імаверна, яго схапілі пасля вяртання ў Беларусь2

Загінула котка Чарнушка, якая была сімвалам гродзенскай галерэі Тызенгаўза1

У Варшаве беларус адмовіўся плаціць за таксі і пагражаў кіроўцу. Яго дэпартуюць12

Марына Ментусава вяла эфір у шыйным артэзе. Што здарылася?17

Паглядзіце, як будзе выглядаць новая інфекцыйная бальніца ў Мінску3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея23

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць