Здарэнні88

Вынесены прысуд па забойстве жонкі блогера Чудзянцова

26 студзеня ў Мінскім гарадскім судзе абвешчаны прысуд па справе жыхаркі сталіцы Віялеты Камай, прызнанай вінаватай у забойстве з асаблівай жорсткасцю сваёй найлепшай сяброўкі Вікторыі Чудзянцовай — жонкі блогера і беларускага журналіста Уладзіміра Чудзянцова.

Жанчына асуджаная да 13 гадоў пазбаўлення волі. Разам з ёй асуджаныя два яе прыяцелі, якія дапамагалі хаваць сляды злачынства.

Забойства было ўчынена ў ноч з 6 на 7 чэрвеня мінулага года.

Як расказаў БелаПАН Уладзімір Чудзянцоў, у шлюбе з Вікторыяй яны былі з 2005 года і некалькі гадоў «пражылі душа ў душу». Потым жанчына раптам пачала выпіваць і за пару гадоў ператварылася ў «сур'ёзнага алкаголіка». Двойчы яе кадзіравалі, адпраўлялі ў ЛПП, калі не было іншага выйсця. Гэта не дапамагло. Праз некалькі гадоў Чудзянцоў з'ехаў ад жонкі, але яны не разводзіліся, часам сустракаліся, падтрымлівалі адносіны. За некалькі гадоў жанчына «прапіла», як выказаўся Чудзянцоў, дзве кватэры, што належалі ёй. Апошнюю — у снежні 2014 года. Пасля продажу Вікторыя пазычыла сваёй найлепшай сяброўцы Віялеце 15 тысяч даляраў, якія той былі нібыта неабходныя для кампенсацыі дзяржаве расходаў на ўтрыманне дзіцяці паводле дэкрэта №18. 

Апошні раз Чудзянцоў выходзіў на сувязь з жонкай па тэлефоне ў красавіку 2016 года, калі ў яе скончыўся другі тэрмін у ЛПП. А 7 чэрвеня да яго прыйшлі супрацоўнікі міліцыі, ад якіх ён даведаўся аб забойстве Вікторыі. Чудзянцоў трапіў пад падазрэнне, аднак, пакуль яго правяралі на паліграфе, аператыўнікі раскрылі злачынства і затрымалі найлепшую сяброўку загінулай.

Высветлілася, што жанчыны некалькі дзён пілі ў гасцях у прыяцеля, у доме на вуліцы Адоеўскага, недалёка ад дома, дзе жыве Чудзянцоў. Падчас сваркі Камай нанесла Чудзянцовай 14 удараў нажом.

Варта адзначыць, што на следстве гаспадар кватэры распавядаў, што зламаў нос Чудзянцовай, аднак гэта ніяк не было кваліфікавана. Гэты чалавек у выніку пакараны абмежаваннем волі. Праўда, у судзе нанясенне цялесных пашкоджанняў, якія меліся ў загінулай, ён ужо адмаўляў. Падчас забойства мужчына быў у прыбіральні.

Пасля забойства Камай паклікала на дапамогу яшчэ аднаго прыяцеля, і двое мужчын вынеслі загорнуты ў плед труп і пакінулі яго ў кустах пад балконам аднаго з суседніх дамоў. Пры гэтым Чудзянцоў мяркуе, што першапачаткова цела планавалі падкінуць яму пад балкон, але паколькі кампанія была п'яная, дамы яны пераблыталі ці не дайшлі літаральна 15 метраў.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА10

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

«Яму фактычна канец». Канцлер Мерц заявіў, што рэжым аятол у Іране наблізіўся да краху6

Трамп сустрэнецца з лідаркай венесуэльскай апазіцыі2

ЗША ўзважваюць наступны крок у дачыненні да Ірана — і сутыкаюцца са складаным выбарам

На вайне загінуў прадстаўнік знікаючага народа — хлопец пражыў усяго 18 гадоў31

«Спакойна спаў і толькі пачуў: «Трымайцеся! Трымайцеся!» Пад Барысавам аўтамабіль вынесла пад аўтобус

«Эфект Долінай» у Баранавічах: як гараджанка прадала кватэру ашуканцам і што было далей3

Неверагодная гісторыя пра дабрыню: каб забраць хворую дзяўчынку з маці, ва Украіне цягнік зрабіў прыпынак па-за раскладам5

Збілі і залілі пярцовым газам: на беларуса і ягоную дзяўчыну напалі ў навагоднюю ноч пад Варшавай12

«Пацібулум» Дудзінскага: антыўтопія і вытворчы раман у адным флаконе15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА10

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць