Меркаванні4141

Ліст чытача: Гаспадара сабакі, які пасікаў на cкульптуру гарадавога, ледзь не затрымалі за знявагу помніка

Так склалася, што помнік гарадавому знаходзіцца непадалёк ад дому маёй маці, дзе мы разам з ёй і маім сабакам вырашылі прагуляцца ўвечары. Сабака, як гэта часта бывае з жывымі сабакамі, а не іх адбіццямі ў бронзе, часам сікаюць або памячаюць тэрыторыю. Так сталася і з помнікам гарадавому — сабака панюхаў нягеглую скульптурку ды хуценька памеціў свайго бронзавага калегу ля нагі гарадавога. Здавалася б, дробная справа. Але неўзабаве нас дагнаў маладзенькі міліцыянцік і паспрабаваў затрымаць за знявагу помніка. Калі ён агучыў прэтэнзію, я на секунду падумаў быў, што нават не сабака, а я сам пасікаў самае меншае, у Вечны агонь. Але не, мой сабака зняважыў помнік царскаму паліцэйскаму.

Да штрафу ці яшчэ горш, арышту, справа не дайшла. На шчасце, кіраўнік маладога чалавека, што нас затрымліваў, выказаўся большай інтэлігентнасцю за падначаленага. Тым не менш, вечаровы настрой быў сапсаваны. Ды абодва і не хавалі, што маё падазрэнне пра датычнасць асабіста міністра да павышанай пільнасці міліцыі вакол гарадавога з ягоным сабачкам — слушнае.

Хацелася б у сувязі з гэтай падзеяй задаць міністру некалькі пытанняў:

1) У колькі нам абыходзіцца кругласутачная ахова помніка, які не мае аніякай гістарычнай каштоўнасці?

2) Гарадавы прадстаўлены з сабачкам. Ці сабачка гарадавога не сікаў?

3) За ўвесь час знаходжання ў Мінску ў мяне склалася ўражанне, што тыя шчаслівыя ўладальнікі сабакаў, што прыбіраюць, як і я, даруйце за эўфемізм, вялікія справы за сваімі гадаванцамі — рэдкая група маргіналаў. Ці таварыша міністра не хвалюе такая сітуацыя?

4) Ніжэй па вуліцы, дзе стаіць улюбёны помнік міністра Шуневіча, ёсць сквер з помнікам Адаму Міцкевічу. Дык там не тое што сабакі — людзі сікаюць за шматлікімі ялінкамі. Зноў жа, можа, міністр зверне ўвагу?

5) Мой сабака, паколькі я жыву па-за Беларуссю, сікаў на Вінцэнта Вітаса, нават аднойчы на Святога Вацлава, а яшчэ — на палац прэзідэнта ў Варшаве. Нікому гэта не перашкаджала. Чым апраўданы іншы падыход у Мінску?

Каментары41

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка паляцеў у Расію1

Загінуў аўтаслесар-лудаман з Віцебшчыны. Грошы прайграваў у казіно, а зарабляць пайшоў на вайну4

Зяленскі гатовы сустрэцца з Пуціным нават у Антарктыдзе3

Скардзіўся на зубны боль і апынуўся ў рэанімацыі. Удава расказала пра раптоўную смерць мужа14

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму9

Расія, Украіна і ЗША аднаўляюць перамовы пасля доўгай паўзы. Чаго чакаць ад сустрэчы ў Абу-Дабі?4

Букераўскую прэмію 2026 года атрымаў фантаст М. Джон Харысан за раман «Канец усяго» пра свет пасля катастрофы

У Мінску прадаюць дом з уласным басейнам, пра які можна марыць. Але цана кусаецца3

У аэрапорце Каліфорніі самалёт перакуліўся ўверх коламі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць