Улада4141

«Белую Русь» узначаліў Генадзь Давыдзька

Кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька абраны старшынёй «Белай Русі».

Фота Сяргея Гудзіліна

Рашэнне прымалася за закрытымі дзвярыма, калі ў зале засталася невялікая частка дэлегатаў. Потым адбылося агульнае галасаванне.

«Карыстаецца аўтарытэтам, пазнавальны ў грамадстве, з лідарскімі якасцямі», — пахвалілі яго дэлегаты.

«Давыдзька — надзейны чалавек, гэта гарантыя поспеху нашай арганізацыі», — мяркуе віцэ-спікер Савета рэспублікі Марыяна Шчоткіна.

«Перафарматавалі работу інфармацыйна-прапагандысцкіх груп, і Генадзь Браніслававіч выязджаў туды заўсёды. Яго ў краіне ведаюць амаль усе.

Мы ўчора з прэзідэнтам абмяркоўвалі, як будзе праходзіць з’езд, пра трансфармацыю ў партыю: спяшацца не трэба, трэба выспець, калі людзі захочуць. Сёння пакуль няма такога масавага жадання», — тлумачыць кіраўніца Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава.

У сваім вітальным слове Генадзь Давыдзька паабяцаў павялічыць увагу да дзейнасці «Белай Русі» ў эфіры Белтэлерадыёкампаніі. «Зробленае і памножанае на сілу медыя робіцца зробленым у большым маштабе», — патлумачыў ён.

У кулуарах трэцяга з'езда «Белай Русі» Генадзь Давыдзька адказаў на некалькі пытанняў «Нашай Нівы».

Генадзь Давыдзька. Фота Сяргея Гудзіліна.

Так, мы нагадалі яму вынікі сацыялагічнага апытання ІАЦ, паводле якога ў рэйтынгу самых любімых каналаў расійскі канал ТНТ абагнаў «Беларусь-1». Ці лічыць Давыдзька гэта праблемай і якія шляхі вырашэння бачыць?

«Усё вельмі проста: народ, прынамсі моладзь, хоча забаўляцца. Інфармацыі ёй дастаткова і ў інтэрнэце, у тым ліку і на вашым сайце. А ў вольны час яна забаўляецца, гледзячы той жа ТНТ», — сказаў Давыдзька. 

Дык а чаму Беларусь не створыць такі канал? Колькі грошай на гэта трэба? 

«Шмат, шмат грошай. Вельмі шмат. Калі казаць пра наш холдынг, то мы не пацягнем — вы ведаеце, напрыклад, колькі трэба сродкаў, каб проста забяспечыць перадачу сігналу? Гэта вялізныя сумы. Але гэта па-першае. Такі канал — гэта яшчэ справа таленту і памкненняў. Скажам, вакол тых жа СТС, ТНТ акумуляваныя вельмі вялікія моладзевыя сілы, у тым ліку — беларускія. Але чаму яны там? Чаму тыя ж украінцы такое могуць рабіць? Адказваю: у іх амаль што не існуе правілаў у сферы телебачання. Вы прыедзьце ва Украіне, паспрабуйце зрабіць забаўляльную перадачу. Калі яна цікавая, то вы не ўбачыце, дзе трэба распісацца, за якія грошы — вы іх у канверце атрымаеце. А ў нас ад ідэі праекта да рэалізацыі часам год праходзіць! Ён ужо старэе! Гэтак працуе вялізная машына. Вам вядомае закандаўства пра закупкі? Калі трэба зрабіць гумарыстычную праграму, нам трэба абвесціць закупку. Яна ідзе, потым зрываецца… потым зноў ідзе… А глядач увесь гэты час глядзіць ТНТ, атрымліваецца. А бюджэтныя сродкі трацяцца толькі на тое, што зацверджана», — сказаў ён. 

Таксама мы пацікавіліся, як асабіста Генадзь Браніслававіч будзе адзначаць 100-годдзе абвяшчэння БНР. 

«Тут яшчэ шмат пытанняў, канкрэтна ў мяне: а хто былі тыя людзі, што абвяшчалі БНР? Як яны скончылі, з чаго пачыналі? І якія памылкі рабілі? Вядома, што былі рамантычныя настроі, хацелі незалежнасці. А што з гэтага атрымалася? А што больш паўплывала на лёс сённяшняй нашай незалежнасці? Магчыма, што калі б не было БНР, то не было б БССР, але гэта не факт.

Мы — Белтэлерадыёкампанія — будзем асвятляць гэтую дату: зробім максімальна шчырае гістарычнае даследаванне. Адно толькі мне хочацца, каб гэтая дата працавала на кансалідацыю: мы павінны разам святкаваць ці адзначаць, але не мусім шукаць рэчы, якія нас раз'ядноўваюць», — падсумаваў ён.

Каментары41

Цяпер чытаюць

ГУБАЗіК выклаў дыскрэдытуючае фота затрыманага, які «прапагандаваў нацызм». Але на здымку скандальны Z-блогер5

ГУБАЗіК выклаў дыскрэдытуючае фота затрыманага, які «прапагандаваў нацызм». Але на здымку скандальны Z-блогер

Усе навіны →
Усе навіны

Пяскоў: Размова Пуціна і Трампа ў найбліжэйшыя дні не плануецца

Генеральныя трэніроўкі параду ў Мінску пройдуць 2 і 6 мая а 22:00

Праз два тыдні вялікія выходныя. А потым усё вельмі хаатычна

Колькі афіцыйна зарабляюць сыны Аляксандра Лукашэнкі?20

Нарышкін: Мірнае пагадненне па Украіне прадугледжвае прызнанне межаў Расіі19

Зборную Беларусі па футзале могуць не пусціць на чэмпіянат Еўропы ў Літву і Латвію5

Канцлер Германіі «павінен выставіць Пуціну ўльтыматум — спыненне агню або ракеты Taurus» — галоўны рэдактар Bild5

«Знялі з карты 400 рублёў». Гэтая камісія ставіць кліентаў у тупік, але банкі яе ўводзяць5

Вучоныя ўпершыню вырасцілі зуб у лабараторных умовах — іх спадзяюцца ставіць замест пратэзаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ГУБАЗіК выклаў дыскрэдытуючае фота затрыманага, які «прапагандаваў нацызм». Але на здымку скандальны Z-блогер5

ГУБАЗіК выклаў дыскрэдытуючае фота затрыманага, які «прапагандаваў нацызм». Але на здымку скандальны Z-блогер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць