Андрэй Расінскі. Кадры

«На кручку»

posterНа кручку (Eagle Eye)
ЗША, 2008, каляровы, 128 хв.
Рэжысэр: Ды Джэй Каруза
Ролі выконваюць: Шайя Лабаф, Мішэль Монаган, Разарыа Доўсан, Майкл Чыкліс, Энтані Мэкі, Білі Боб Торнтан
Жанр: Трымценьнік
Адзнака: 6 (з 10)

Па сьмерці брата-блізьня абібок Джэры стаецца ахвярай змовы. У ягоную кватэру завозяць зброю, а голас таямнічай жанчыны па тэлефоне – аддае загады. Разам з маці, якой пагражаюць забіць дзіця, Джэры спрабуе ўхіліцца ад тэрарыстычнага акту, у які ўцягваюць герояў…

Трымценьнік “На кручку”, спрадусаваны Стывэнам Сьпілбэргам – дынамічны й бесьперапынны каскад атракцыёнаў, граматнае палітычнае пасланьне – і проста кіно, якое глядзець ня сумна.

У 60-ыя гады бунтоўны кампутар са стужкі “2001: Касьмічная Адысея” Стэнлі Кубрыка – шакаваў гледачоў. Але сёньня штучны мозг-тэрарыст, што аддае загады ласкавым жаночым голасам у фільме Карузы ўжо ня выглядае фантастыкай. Мабільныя тэлефоны, машыны, крэдытныя карткі – здольныя сачыць за любым месьцічам. І хто ведае, ці не пачне кампутарны цэнтар уласную гульню?

Машына, якая абвяшчае сябе народам Злучаных Штатаў – выдатнае папярэджаньне й намёк на паноўныя клясы, якія мараць трымаць людзей пад кантролем.

Выбухаюць самалёты, падаюць цяжкавікі, палююць за нязгоднымі будаўнічыя краны. Карціна ўдала выкарыстоўвае штампы трымценнага кіно, пазычае “канцэртныя нумары” Хічкока, радуе адмысловымі эфэктамі, што кожны раз – да месца. Але галоўнае ў стужцы – ціхі слабы чалавек, здольны пераплюнуць любую машыну.

Кінатэрміны

Кінападзеі

Усе фільмы

Кінатворцы

Каментары

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна21

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Былы мэр Талачынскага раёна аднавіў з руінаў 200‑гадовую капліцу6

«Яго шукае ўвесь Мінск». Мужчына вінен дзясяткі тысяч даляраў

Беларуска вядзе ў Расіі мільённы бізнэс — а дома яе палічылі дармаедкай8

Дэмакратычная партыя выйграе выбары ў Сенат ЗША3

Канада не дапусціць хакеістаў з Беларусі і Расіі да ўдзелу ў моладзевым чэмпіянаце свету7

Моладзь Качанавай вязе ў Мінск расійскага архітэктара, які праектуе ідэалагічныя манументы для акупаваных гарадоў Украіны35

Дэмакрат упершыню за 30 гадоў стане губернатарам Тэхаса — аплоту рэспубліканцаў3

Трамп паабяцаў прыняць перамогу дэмакратаў2

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна21

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць