Расійскі афіцэр застрэліў на фронце ва Украіне двух сваіх жа вайскоўцаў
3 лістапада капітан Руслан Масквічоў, камандзір 5‑й мотастралковай роты 3‑га мотастралковага батальёна 64‑й асобнай мотастралковай брыгады забіў двух вайскоўцаў 218‑га танкавага палка, піша тэлеграм-канал «Досье Шпиона».

Руслан Масквічоў
Паведамляецца, што целы загінулых знайшлі са шматлікімі агнястрэльнымі раненнямі, у тым ліку кантрольнымі стрэламі ў галаву.
Пасля забойстваў Масквічоў уцёк. Яго апошнім вядомым месцам знаходжання быў горад Гуляйполе ў акупаванай частцы Запарожскай вобласці. Абставіны здарэння пакуль не высветленыя.
Юны расійскі лейтэнант быў шакаваны нападам на Украіну. Ён выйшаў на сувязь з украінцамі і стаў самым каштоўным агентам
Расійскі вайсковец, які застрэліў шэсць чалавек на ўкраінскай Харкаўшчыне, расказаў, як гэта было. Сярод ахвяраў быў і дзядуля-рыбак
Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе
П'яныя расійскія вайскоўцы жорстка расправіліся з сям'ёй з Пакроўска, якая чакала «вызвалення» ад Украіны
Каментары