Свет

Венгрыя праз 36 гадоў адкрыла архівы інфарматараў камуністычнай эпохі

У архівах даносчыкаў тайнай паліцыі і тых, каго спрабавалі завербаваць, — каля 60 тысяч імёнаў.

Фота: Peter Kohalmi

У Венгрыі апублікавалі анлайн-базу дакументаў пра людзей, звязаных з камуністычнымі спецслужбамі. Цяпер кожны можа шукаць у ёй знаёмыя імёны. Прэм’ер Петэр Мадзьяр папярэдзіў: многія сем’і даведаюцца балючую праўду пра сваіх блізкіх, піша Reuters.

Базу адкрылі 4 лістапада — больш чым праз 36 гадоў пасля падзення камуністычнага рэжыму. Паводле Мадзьяра, апублікаваныя каля 60 тысяч імёнаў. Дакументы дазваляюць даведацца пра сетку інфарматараў, праз якую тайная паліцыя дзесяцігоддзямі сачыла за грамадзянамі.

Раней доступ да архіваў мелі даследчыкі, а звычайныя людзі маглі знаёміцца пераважна са справамі пра сябе ці блізкіх сваякоў. Цяпер шукаць імёны ў базе можа любы ахвотны.

Мадзьяр заклікаў паставіцца да апублікаваных звестак з годнасцю і чалавечнасцю. Ён адзначыў, што для многіх гэта будзе цяжкая інфармацыя, нярэдка пра ўжо памерлага сваяка.

«Немагчыма перажыць траўму без абмеркавання і пытанняў», — сказаў прэм’ер.

У гады халоднай вайны спецслужбы краін Усходняй Еўропы прыцягвалі да супрацоўніцтва звычайных грамадзян. Адных прымушалі пагрозамі і шантажом, іншым прапаноўвалі ўзнагароды. Людзі паведамлялі пра сваіх калег, суседзяў, сяброў і нават сваякоў.

Паводле ацэнак спецыялістаў архіва дзяржаўнай бяспекі, за чатыры дзесяцігоддзі спецслужбы выкарыстоўвалі агулам 150 тысяч інфарматараў, аднак дакументы захаваліся толькі прыкладна пра траціну з іх.

Дадатковыя матэрыялы плануюць загрузіць да лютага 2027 года. Аднак абсалютна поўнай карціны архіў не дасць: частку дакументаў знішчылі падчас антысавецкага паўстання 1956 года, іншыя — у 1988—1989 гадах, напярэдадні падзення рэжыму.

Мяркуецца, што частку дакументаў вывезлі ў Маскву.

Адкрыццё архіваў было перадвыбарным абяцаннем Мадзьяра. Папярэднія венгерскія ўрады дзесяцігоддзямі адкладалі поўную публікацыю гэтых матэрыялаў праз недахоп палітычнай волі.

Напярэдадні хадзілі чуткі, што Орбан таксама быў інфарматарам, аднак яго імя ў архівах не знайшлі. Сам Віктар Орбан заявіў, што камуністычныя спецслужбы спрабавалі завербаваць яго падчас вайсковай службы. Паводле Орбана, ён адмовіўся, пасля чаго сам стаў аб’ектам пільнага паліцэйскага нагляду.

Дату публікацыі архіву камуністычных спецслужб выбралі сімвалічна: 4 лістапада ў Венгрыі — дзень нацыянальнай жалобы. У гэты дзень у 1956 годзе савецкія войскі пачалі маштабнае падаўленне венгерскага паўстання.

Каментары

Цяпер чытаюць

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага44

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША забаранілі дзяржаўным ведамствам выкарыстоўваць софт Acronis, зроблены выхадцамі з Расіі1

За адзін дзень сем авіялайнераў у Еўропе атрымалі паведамленні пра бомбу на борце1

Пашынян заявіў пра намер падаць заяўку ў Еўрасаюз у 2027 ці 2028 годзе1

«Кожнаму з тых «электрыкаў», якія тады прыходзілі да мяне і тысяч беларусаў, будзе адплата»14

У выніку вайны два ўкраінскія гарады перасталі быць мільённікамі, а адзін рыхтуецца ім стаць3

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі19

Лябедзька адказаў Гарбуновай: «Гэта гучыць вельмі па-хамску ў адносінах да памяці тых, хто аддаў жыццё дзеля перамен»18

Пальчыс сказаў, хто быў самым галоўным арганізатарам пратэстаў 2020 года34

Выступ Саладухі раптоўна адмянілі за суткі да канцэрта23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага44

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць