Меркаванні2424

«СБ» патлумачыла, чаму затрымлівалі Вольскага: «разгарачаны песнямі натоўп» мог бы кідаць камяні ў шыбы

Лявона Вольскага вядуць у аўтазак, фота Настассі Роўды

У газеце «СБ-Беларусь сегодня» выйшла чарговая калонка прапагандыста Андрэя Мукавозчыка — цяпер ён патлумачыў, чаму 25 сакавіка ў цэнтры Менску трэба было затрымаць музыкаў Лявона Вольскага, Змітра Вайцюшкевіча, Ігара Варашкевіча і Паўла Аракеляна, зазначае belsat.eu.

Вольскага, Варашкевіча, Вайцюшкевіча і Аракеляна затрымалі за спробу зладзіць вулічны канцэрт

Мукавозчык у сваім тэксце спачатку звяртае ўвагу на тое, што некаторыя песні беларускіх музыкаў маюць нібыта правакатыўны сэнс: напрыклад, песня NRM «Мы — партызаны, лясныя браты» або BRUTTO «Хто супраць народа, пакаштуй кастэта!»

«І калі мастак-творца легендай выходзіць у пэўны дзень у цэнтр гораду з гітарай, будзьце ўпэўненыя — ён не шмат думае. Ён хоча хайпу. У яго ў футарале — пратэст. Не надта і важна, супраць чаго, — ён ёсць. У легендарнага музыкі пратэст адпаведна легендарнага памеру. У сэнсе — ну зусім ужо неабдуманы. Ім жа, затрыманым Вольскаму, Вайцюшкевічу, Варашкевічу і Аракеляну, што да іх далучыўся, — ім жа не было справы, чым зоймецца малады, няўрымслівы, разгарачаны іх песнямі натоўп пасля таго, як яны свой хайп зловяць і інструменты складуць? Кветачкі ён пойдзе нюхаць або камянямі ў шыбы кідаць — гэта ж ужо не іх клопат, праўда? А ну як правакатар у тым натоўпе, што выпадкова сабраўся (а зусім нават не імі сабраны, так?) — што тады рабіць? Клікаць міліцыю? Дык яна ўжо тут, яна — па абавязку службы — падумала загадзя. Так што вы ўжо прабачце і пройдзем. Учатырох пасядзець пару гадзінаў у РУУС, успомніць маладосць — таксама, ведаеце, прыгода. Будзе пра што пісаць. У новых песнях. Ці ўжо і ў мемуарах», —піша дзяржаўны прапагандыст.

Пасля гэтага Мукавозчык пагардліва характарызуе само свята Дня Волі: «Вы што, уласна, збіраліся адзначаць? Як сто гадоў таму купка ўтапістаў крыкнула «незалежнасць» і разбеглася, нічога не зрабіўшы?» Прапагандыст таксама папракае музыкаў, што беларускія музыкі не хочуць збірацца святкаваць 9 траўня або 3 ліпеня.

«Унутраны пратэст ёсць у кожнага чалавека. У творчага — тым больш. Карані яго, мабыць, у тым трохгадовым узросце, калі — будзеш манную кашу есці? Не манную, не кашу і не буду! Але дарослыя людзі, хацеў было напісаць і спыніўся. Бо мастакі — яны ж усё жыццё дзеці. Асабліва легендарныя. Так яно зроблена і інакш яно не працуе. Таму трэба размаўляць і тлумачыць. Як вучыць педагогіка — спакойна, па-даросламу, не падладжваючыся і без сюсюкання», — піша Мукавозчык.

Каментары24

Цяпер чытаюць

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Усе навіны →
Усе навіны

Вызвалілі праваабаронца Уладзя Лабковіча1

Віктар Бабарыка ў спісе памілаваных8

«Байсол» запусціў збор для палітвязняў, вызваленых 13 снежня2

Выйшлі на свабоду некалькі іншаземцаў і беларусаў з замежнымі пашпартамі1

Зяленскі: Беларусь аддала Украіне яшчэ пяць асуджаных украінцаў2

На свабодзе Нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі9

Лукашэнка памілаваў 123 зняволеных9

Марыя Калеснікава выйшла на свабоду5

У Крычаве пасля аварыі пачалі аднаўляць ацяпленне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні73

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць