Здарэнні2929

Шклоўскага чыноўніка прымусілі бяліць кароўнікі, падчас працы ён памёр — падрабязнасці

«Калі яму стала блага, гэта заўважылі не адразу — чыноўнік упаў на калені, трымаючы вядро з вапнай у руках».

5 сакавіка чыноўніка са Шклоўскага райвыканкама Ігара Кабылянца адправілі ў вёску Карасі. Але не вырашаць эканамічныя пытанні, а бяліць кароўнікі. Скончылася ўсё трагічна.

Ігар Кабылянец

Ігар Кабылянец працаваў эканамістам упраўлення сельскай гаспадаркі Шклоўскага райвыканкама. На пасадзе быў менш за год. Раней працаваў ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі інспектарам па надглядзе за сельгаспрадукцыяй.

Знаёмы Ігара Кабылянца кажа, што для райвыканкама адправіць чыноўнікаў прыбіраць на фермах было шараговай справай. 5 сакавіка чыноўнікам загадалі ехаць у вёску Карасі, бяліць кароўнікі. Дарэчы, тыя кароўнікі ў Карасях належаць агракомплексу «Купалаўскае», які пасля візіту Лукашэнкі праславіўся «абасранымі» каровамі.

«Адпраўляць на нейкія фізічныя працы — гэта была звычайная практыка ў райвыканкаме. Ігар часта працаваў не на сваім працоўным месцы. У гэты раз вось адправілі на пабелку… Раней адпраўлялі прыбіраць кароўнікі, свінарнікі, — кажа блізкі знаёмы чыноўніка. — Ігар быў эканамістам, але пастаянна прыходзіў з працы ў брудных рэчах з пахамі сельскай гаспадаркі, скажам так».

Па словах суразмоўцы, праблем з сэрцам у чыноўніка ніколі не было. Здарылася ўсё раптоўна. Ігару Кабылянцу стала кепска падчас працы, выклікалі хуткую, але мужчына фактычна памёр на месцы.

Суразмоўца лічыць, што смерць Ігара Кабылянца была звязаная з яго працай. «Нервы былі пастаянныя, выходных амаль не было», — наракае ён.

«Наша Ніва» звязалася з яшчэ адной крыніцай, блізкай да сям’і загінулага. Па словах суразмоўцы, у Кабылянца былі кепскія адносіны са старшынёй Шклоўскага райвыканкама Васілём Віцюновым (якога знялі з пасады пасля візіту Лукашэнкі). Віцюноў пастаянна чапляўся да Кабылянца, сцвярджае крыніца, не даваў таму звольніцца. Нібыта нават пагражаў, што, калі Кабылянец звольніцца, яго сын і жонка будуць мець праблемы з працай.

Акрамя таго, менавіта з прыходам Віцюнова чыноўнікаў пачалі адпраўляць на фермы і прадпрыемствы, калі не хапала рук. Пісьмовых распараджэнняў ці загадаў пры гэтым ніхто не афармляў.

Вядома, што 4 сакавіка, за дзень да смерці, Ігар Кабылянец адчуў сябе блага і выклікаў хуткую. Але праблем з сэрцам дактары не выявілі. Сям’я не ведае дакладна, на што скардзіўся мужчына, у той момант ён быў дома адзін.

Раніцай 5 сакавіка, запэўнівае крыніца, быў сход у райвыканкаме. Кабылянец нібыта паскардзіўся, што яму зноў блага. Але Віцюноў нібыта сказаў падначаленаму, што да дактароў можна і на наступны дзень схадзіць.

5 сакавіка ў Карасі адправілі не толькі Кабылянца. Супрацоўнікі райвыканкама мылі стойлы пасля скаціны, фарбавалі сцены. «Было вельмі халодна. Да таго ж некаторым было кепска ад паху гною і аміяку», — расказвалі людзі.

Ігар Кабылянец пакрываў вапнай стойлы. Калі яму стала блага, гэта заўважылі не адразу — ён упаў на калені, трымаючы вядро з вапнай у руках.

Неўзабаве з рота пайшла пена. Да мужчыны падбеглі, выклікалі хуткую. Дактары ратавалі Кабылянца амаль гадзіну, але мужчына памёр.

Блізкія Ігара Кабылянца лічаць, што каб чыноўнік застаўся на сваім працоўным месцы ў горадзе, то, магчыма, дактары прыехалі б хутчэй і мужчыну можна было б уратаваць.

У заключэнні аб смерці напісалі: «вострая ішэмічная хвароба сэрца».

Ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі Шклоўскага райвыканкама, дзе працаваў чыноўнік, адмовіліся каментаваць сітуацыю.

Ігару Кабылянцу было 50 гадоў.

Каментары29

Цяпер чытаюць

Пераапранаўся на гарышчы і меў парык. Як лавілі рабаўніка ювелірнай крамы7

Пераапранаўся на гарышчы і меў парык. Як лавілі рабаўніка ювелірнай крамы

Усе навіны →
Усе навіны

«Кладзём на сумленне!» Чым жыве Вадзім Галыгін12

«Украіна іншая і свайго не аддасць». Зяленскі павіншаваў краіну з Днём незалежнасці5

Арцыбіскуп Кандрусевіч вярнуўся да службы пасля месяца лекавання2

«Палёт замест пяці гадзін заняў дзесяць». Сям’я футбаліста Аляксандра Глеба не без прыгод даляцела да Стамбула11

На рынку ёсць незвычайная альтэрнатыва студыям і брэжнеўкам. Што такое бізнэс-апартаменты, якія ў іх плюсы і мінусы1

Payoneer закрывае акаўнты беларусаў16

«Гадамі ў бетонным турэмным мяшку я прасіў Бога, каб вы выстаялі». Статкевіч павіншаваў украінцаў з Днём незалежнасці3

Маштабная атака на Ozon: беспілотнікі разбамбілі склады ў Дагестане, Адыгеі і Стаўрапольскім краі3

Міністр фінансаў ЗША анансаваў «Дзень Д» для іранскай эканомікі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пераапранаўся на гарышчы і меў парык. Як лавілі рабаўніка ювелірнай крамы7

Пераапранаўся на гарышчы і меў парык. Як лавілі рабаўніка ювелірнай крамы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць