Грамадства55

Славаміра Адамовіча вінавацяць у экстрэмізме за апавяданне, надрукаванае дзевяць гадоў таму

Фота Радыё Свабода

На пісьменніка Славаміра Адамовіча складзены пратакол паводле арт 17.11 КаАП РБ (Распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці ці прапагандуе яе), піша spring96.org

Па інфармацыі «Новага Часу», справа тычыцца апавядання «Ніколі не пытайся адкуль я», якое выйшла ў дадатку да газеты «Новы Час» — «Літаратурная Беларусь» 24 снежня 2010 года.

«Экспертная камісія» ў заключэнні №92 ад 18 красавіка 2019 года выявіла ў апавяданні прыкметы «экстрэмізму». У пратаколе таксама напісана, што нібыта гэта заключэнне накіравана на электронную скрыню рэдакцыі. (заўв. — Ніякага заключэння рэдакцыя не атрымлівала).

Як паведаміў сам Славамір Адамовіч на сваёй старонцы ў фб, заключэнне было зроблена на падставе пісьма Пухавіцкага РАУС ад 04.04.2019, і падпісанае 8 асобамі. У пратаколе таксама паведамляецца, што справа Адамовіча накіраваная ў суд.

Паэту Славаміру Адамовічу прысудзілі 2 гады хатняй «хіміі»

Чарговы скандал са Славамірам Адамовічам: падчас Дня Волі знёс заплечнік у «рудой феі» і фатаграфаваў яе рэчы 

Каментары5

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Па Магілёве курсіраваў аўтобус з вялікай дзіркай у падлозе3

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў16

Беларускі шахцёр пайшоў у IT. А пасля кінуў працу і стварае свой брэнд карамелі3

Такога дзіцячага садка вы яшчэ не бачылі. Яго спраектаваў лаўрэат «архітэктурнага Нобеля»9

Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг27

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць