Грамадства77

Памёр Анджэй Струміла. Вядомы мастак, які лічыў Беларусь сваёй Бацькаўшчынай

Сёння раніцай у Сувалках, у паўночна-ўсходняй Польшчы, памёр прафесар Анджэй Струміла, 93-гадовы польскі мастак з беларускімі каранямі.

Учора ён адчуў сябе кепска. Яго шпіталізавалі, але лекарам не ўдалося яго выратаваць, паведамляе «Радыё Свабода».

Струміла нарадзіўся 23 кастрычніка 1928 года ў Вільні. Дзяцінства правёў у Свянцянах, у Вільні і Лідзе, юнацкі перыяд — на наваградскай зямлі. Скончыў мастацкую вучэльню ў Лодзі і Акадэмію выяўленчых мастацтваў у Кракаве.

У творчай біяграфіі мастака больш за сто індывідуальных выставаў у Токіа і Берліне, Маскве і Пекіне, Нью-Ёрку і Брэмене. Неаднаразова яго выставы праходзілі і ў Беларусі. Падчас сустрэчы са студэнтамі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў у 2017 годзе ён падкрэсліў, што з'яўляецца «грамадзянінам ВКЛ» і лічыць Беларусь сваёй Бацькаўшчынай.

— Беларусь, мінская зямля — гэта мая Бацькаўшчына. Мой дзед і мой бацька нарадзіліся ў Мінску. Я ў Мінску сам бываў, ёсць у мяне сябры, аўтары, дзеячы культуры. Беларуская мова вельмі блізкая майму сэрцу.

Анджэй Струміла неаднаразова наведваў беларускія імпрэзы ў Польшчы, сябраваў з дзеячамі культуры з Беларусі.

Разам з Чэславам Мілашам і Томасам Вэнцлавам Струміла з'яўляецца адным з ініцыятараў выдання і аўтарам канцэпцыі «Кнігі Вялікага Княства Літоўскага» — тома эсэ (дваццаці аўтараў з Польшчы, Літвы і Беларусі), перакладзеных на літоўскую, беларускую і ангельскую мовы.

Фільм «Сума» («Summa») беларускага рэжысёра Андрэя Куцілы пра Анджэя Струмілу прызнаны найлепшай сярэднеметражнай стужкай на адным з найпрэстыжнейшых у Еўропе фестываляў дакумэнтальнага кіно IDFA ў Амстэрдаме.

Каментары7

Цяпер чытаюць

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»27

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля аварыі на матацыкле звычайны школьны настаўнік стаў музычным геніем. Што здарылася з ягоным мозгам?3

Малдова можа ўвесці для беларусаў візы1

У канцы лістапада над Беларуссю ўзыдзе Бабровы Месяц

Італьянскага кухара звольнілі з аўстралійскага рэстарана за адмову гатаваць піцу з ананасамі2

У Наваполацку паставяць 68‑метровы флагшток больш чым за 3 мільёны рублёў2

Ад заўтра ў Мінску з'явіцца новы спосаб аплаты праезду

У Гомелі зграя сабак напала на жанчыну. Цяпер яна праходзіць курс прышчэпак ад шаленства1

У Германіі знік беларус. Ён не выходзіць на сувязь з 20 кастрычніка

Марка Рубіа можа пайсці ў адстаўку, каб рыхтавацца да прэзідэнцкай кампаніі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»27

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць