Грамадства55

Сям'і Аляксандра Тарайкоўскага, забітага на Пушкінскай, ужо сабралі 40 тысяч рублёў

Пра гэта «Нашай Ніве» распавяла Алена, грамадзянская жонка Аляксандра.

Аляксандр Тарайкоўскі. Здымак на слупе ля месца гібелі.

«Зараз у мяне на картцы 33 000 рублёў. Пэўную суму я ўжо здымала, гэта каля 3000 даляраў у эквіваленце.

Грошы працягваюць прыходзіць. На наступным тыдні мы з адвакатам плануем зрабіць спіс усіх пералічэнняў і апублікаваць яго, — кажа Алена.

— У гэтыя дні я адчуваю проста неверагодную падтрымку, мне тэлефануюць і пішуць незнаёмыя людзі. Выклікала таксі, ехалі, размаўлялі, дык таксіст, даведаўшыся [пра Аляксандра], нават грошы не ўзяў. Я вельмі ўдзячная ўсім за падтрымку, яна зараз мне вельмі неабходная».

У Алены двое дачок. Старэйшай — 11 год, малодшай, агульнай з Аляксандрам, — усяго тры.

«Старэйшая дачка ўсё ведае, разумее. Задае пытанні нават пра тое, што адбываецца ў краіне, чаму так. Але на пахаванні яе не было.

Малодшая дачка часам пытаецца пра тату, я кажу, што ён ў бальніцы. Дачка перажывае, пытаецца, ці робяць яму ўколы. Я кажу пра тату толькі добрае: будзь смелай, як тата, будзь мужнай, як тата.

Будзем звяртацца да псіхолага, таму што яна напужаная. Магчыма, тым, што ўбачыла з акна, як АМАП хапае людзей. Трэба гутарыць з псіхолагам, бо ў мяне язык не паварочваецца сказаць, што тата больш не прыйдзе», — кажа Алена.

Аляксандр Тарайкоўскі загінуў 10 жніўня на Пушкінскай падчас сілавога разгону пратэстоўцаў, якія патрабавалі сумленных выбараў. Аляксандру было 34 гады. Тысячы беларусаў прыйшлі развітацца з ім у суботу, 15 жніўня. Ля месца яго гібелі людзі стварылі стыхійны мемарыял, да якога штодзень нясуць кветкі.

Народны мемарыял на Пушкінскай. Фота Надзеі Бужан.

Агенцтва Associated Press апублікавала відэа, на якім бачна, што Аляксандр ішоў у бок сілавікоў з пустымі рукамі. Пасля стрэл — і ён падае на зямлю. Сям’і паведамілі, што Аляксандр памёр ад страты крыві.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Міністр унутраных спраў Літвы абураны перавозчыкамі: Пасля паездкі ў Беларусь яны вяртаюцца з прамытымі мазгамі19

Міністр унутраных спраў Літвы абураны перавозчыкамі: Пасля паездкі ў Беларусь яны вяртаюцца з прамытымі мазгамі

Усе навіны →
Усе навіны

Мужчына нечакана вылекаваўся ад ВІЧ пасля перасадкі звычайных ствалавых клетак1

У Мінску пенсіянерку заціснула дзвярыма аўтобуса, і яе некалькі метраў працягнула па асфальце9

У новым Нацыянальным гістарычным музеі пачаліся аздобныя працы, апошні вежавы кран знялі3

Праз захраслыя ў Беларусі літоўскія грузавікі ў Вільні пройдзе пратэст перавозчыкаў— фурамі заставяць цэнтр горада4

Ці не застануцца беларусы сам-насам з Пуціным і чым гатовы дапамагчы Еўрасаюз? Інтэрв'ю з еўракамісарам26

Забітую ў Ерэване чачэнку Айшат Баймурадаву маглі атруціць, памірала яна цяжка і доўга3

«Быў галодны, як з Асвенціма, не еў ні мяса, ні гародніны». Што вядома пра смерць бабруйскага журналіста, на якога завялі крымінальную справу ў Польшчы23

18‑гадовага хлопца абвінавацілі ў адмаўленні генацыду беларускага народа66

У Гомелі асудзілі прадпрымальніка з Камарына — з самага памежжа з Украінай

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міністр унутраных спраў Літвы абураны перавозчыкамі: Пасля паездкі ў Беларусь яны вяртаюцца з прамытымі мазгамі19

Міністр унутраных спраў Літвы абураны перавозчыкамі: Пасля паездкі ў Беларусь яны вяртаюцца з прамытымі мазгамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць