У Беларусі стаіць незвычайная для гэтай пары году сухмень. Фотакарэспандэнтка НН трапіла ў пясчаную буру ў вёсцы Кухты на Случчыне.
У Беларусі стаіць незвычайная для гэтай пары году сухмень. У большасці раёнаў краіны дажджу не было з першай паловы красавіка і, паводле прагнозаў сіноптыкаў, не чакаецца да паўмая. Рунь не ўзнімаецца, многія гаспадары асцерагаюцца садзіць бульбу ў груддзе. Вецер паднімае над голымі палеткамі пясчаныя буры. У адну такую завіруху ў вёсцы Кухты на Случчыне трапіла фотакарэспанэнтка НН Юлія Дарашкевіч.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары