Ад рэдакцыі1313

Чаму справа Ягора Марціновіча выключна важная для ўсіх беларусаў

23 верасня дома ў галоўнага рэдактара «Нашай Нівы» Ягора Марціновіча прайшоў ператрус. Пасля гэтага яго забралі на допыт у Цэнтральны апарат Следчага камітэта. Пасля допыту яго змясцілі ў ІЧУ на Акрэсціна.

Ягор Марціновіч. Фота Надзеі Бужан

Ягор Марціновіч — падазраваны па крымінальнай справе за паклёп (артыкул 188 КК). Справа заведзеная, імаверна, праз апублікаваны на сайце «Нашай Нівы» матэрыял, у якім дыджэй Улад Сакалоўскі сцвярджае, што ў карцары на Акрэсціна яго біў чалавек, падобны да намесніка міністра ўнутраных спраў Барсукова. Барсукоў па справе праходзіць пацярпелым.

Сакалоўскі цяпер — у Літве. Ён заявіў, што з’ехаў з краіны пасля таго, як яму пагражалі пасля таго інтэрв'ю.

Юрыст Сяргей Зікрацкі лічыць, што падставы для справы за паклёп тут няма.

«Па-першае, за паклёп наогул нельга судзіць. Міжнародныя прынцыпы свабоды выказвання меркавання і дзейнасці медыя зыходзяць з таго, што адказнасць за паклёп можа быць толькі грамадзянска-прававая.

Калі былі распаўсюджаныя выказванні, якія ганяць рэпутацыю, то на медыя або журналіста можа быць накладзены штраф. Але журналіст не можа быць прыцягнуты да крымінальнай адказнасці. Тым не менш, у некаторых краінах яшчэ засталася крымінальная адказнасць за паклёп. Таму — па-другое.

Па-другое, артыкул 188 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь прадугледжвае, што адказнасць за паклёп надыходзіць толькі пры наяўнасці прамога намеру. Гэта азначае, што асоба ведае, што звесткі недакладныя, і тым не менш іх распаўсюджвае.

Журналіст, які атрымлівае інфармацыю ад сваіх крыніц, не можа дакладна ведаць, кажа крыніца праўду ці не. У гэтай сувязі ў журналіста ў абсалютнай большасці выпадкаў не можа быць прамога намеру на распаўсюд ілжывых выказванняў.

Упэўнены, што справа ў дачыненні да Ягора Марціновіча павінна быць неадкладна спыненая».

Ягор Марціновіч — чалавек рэдкай смеласці, выключнага прафесіяналізму і ўзорнай сумленнасці. Менавіта таму ён у 30 гадоў узначаліў «Нашу Ніву» і за пару гадоў вывеў выданне на новы ўзровень.

Гэтая справа выключна важная яшчэ і таму, што яна датычыць тэмы катаванняў, расследавання якіх патрабуюць многія былыя вязні.

Калі вы хочаце дапамагчы працы «Нашай Ніве» ў гэты няпросты перыяд, вы можаце зрабіць ахвяраванне або аформіць падпіску на яе.

Як падтрымаць «Нашу Ніву» пасля затрымання яе галоўнага рэдактара

Тут у тэлеграме мы тлумачым, як кожны гэта можа зрабіць простым спосабам.

Lettera scripta manent. Напісанае застанецца.

Арыштаванага рэдактара «НН» Ягора Марціновіча выклікаюць у суд па адміністратыўнай справе

Каментары13

Цяпер чытаюць

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане4

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Усе навіны →
Усе навіны

Былы пасол Расіі атрымаў участак для катэджа ў Драздах. Ён будзе суседам Качанавай2

На беларускія экраны вярнулася інтэлектуальная гульня «Брэйн-рынг»6

Колькі заставалася сядзець палітвязням, вызваленым 16 верасня? Некаторым з іх — яшчэ па восем гадоў

«Па-першае, не Коля, а Мікалай». Ботаў вывелі на абарону Колі-лейтэнанта33

У ЗША з міграцыйнай турмы вызвалілі беларуску, у якой быў рак шчытападобнай залозы

Новы ці ўжываны? Колькі каштуюць Geely і Belgee з прабегам і ці моцна яны страчвалі ў цане5

Статкевіч: Учора было парушана ключавое правіла гандлю25

Трамп падпіша закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі2

Украінскія дроны атакавалі вайсковы аэрадром у Растове-на-Доне і НПЗ у Яраслаўлі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане4

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць