Грамадства

«Я больш не магу»: загадчыца аддзялення РНПЦ дзіцячай анкалогіі звольнілася, бо не можа нармальна працаваць ад хваляванняў за калег

З РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі звольнілася загадчыца анкалагічна-гематалагічнага аддзялення №3 (вядома як аддзяленне для дзяцей старэйшага узросту — ад 7 да 18 год) Надзея Пятроўская. 

Стаж яе работы — 21 год. Доктара затрымлівалі на пратэснай акцыі медыкаў 7 лістапада, далі штраф 25 базавых (675 рублёў). 

Фота з сацсетак

Са слоў самой Надзеі, яна пайшла на звальненне, бо ўжо не магла якасна рабіць сваю работу ад хваляванняў. Пры гэтым, кажа яна, «гэта не палітычны крок», а вымушанае рашэнне. 

«Прычына маёй заявы — агульны псіхалагічны фон, сітуацыя ў краіне і ў медыцынскай супольнасці, вечнае адчуванне стрэсу. Можа, гэта я такая крохкая, не даю рады, але мне стала эмацыйна цяжка працаваць якасна і засяроджана. 

Працаваць у аддзеле з дзецьмі, хворымі на анкалогію, некаторыя з якіх сыходзяць, гэта і так маральна цяжка, а тут навалілася… 

Работа патрабуе вялікай засяроджанасці, а я не магу, і ўсё!

Трасуцца рукі, цякуць слёзы, я не ўпэўнена ў сваіх дзеяннях, баюся прыняць няправільнае рашэнне і, тым самым, нашкодзіць дзеткам больш, чым я нашкоджу ім сваім сыходам. 

На мяне вельмі цісне сітуацыя, якая склалася ў краіне і медыцынскай супольнасці, як гэта ўсё выстаўляюць па тэлебачанні, які бруд ліюць. Таму я вырашыла звольніцца», — патлумачыла «Нашай Ніве» Надзея. 

Па яе словах, вернецца да прафесіі яна ў іншай палітычнай і псіхалагічнай абстаноўцы, а пакуль упэўнена, што без кавалка хлеба не застанецца, эміграваць не збіраецца.

Надзея кажа, што новая дырэктарка РНПЦ падпісала заяву хутка, утрымаць не спрабавала, пажадала мудрасці — да яе ў Пятроўскай пытанняў няма, крыўдаў таксама. Але яна адзначае, што ранейшы кіраўнік, напэўна, змог бы падтрымаць і знайсці словы для матывацыі да працягу работы. 

А замяніць Пятроўскую, па яе словах, пакуль ёсць каму. 

Агулам у РНПЦ дзіцячай анкалогіі склалася вельмі напружаная сітуацыя: медыкі адкрыта праяўляюць сімпатыі да пратэстуючых беларусаў і калег. Нядаўна ў РПНЦ, насуперак волі персаналу, змянілася кіраўніцтва, работнікі рыхтуюць адкрыты зварот да грамадства і ўладаў, некаторыя пішуць заявы на звальненні. 

Каментары

Цяпер чытаюць

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»5

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»

Усе навіны →
Усе навіны

Мужчына сыграў Billie Jean на вакзале Гомеля і парваў сацсеткі ВІДЭА

Італія, якая заваблівала мільянераў, цяпер хоча браць з іх плату за выезд2

Расія пераводзіць танкеры ценявога флоту пад уласны сцяг, каб засцерагчы нафтавыя перавозкі

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»57

Падчас эвакуацыі жыхароў Алешак ва Украіну вярнуўся хлопчык, які паспеў пабываць у беларускім прытулку1

«Пасля трохмесячнай і гадавой уляпілі аднаразовую на два тыдні». Беларусы дзеляцца, як Польшча цяпер выдае візы8

Mark Formelle выпусціў калекцыю адзення з прынтамі каналізацыйных люкаў3

«Сказалі, што і трубку дамафонную забяруць». У беларуса, які з'ехаў у Польшчу, цяпер забіраюць маёмасць

Трамп забараніў будучым прэзідэнтам ЗША перабудоўваць Авальны кабінет, які ён адрамантаваў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»5

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць