Экс-сілавік Ігар Макар: Планавалася фізічнае знішчэнне палітолага Суздальцава

Былы намеснік камандзіра баявой групы антытэрарыстычнага падраздзялення МУС Беларусі «Алмаз» Ігар Макар назваў імя яшчэ аднаго чалавека, якога збіраліся ліквідаваць.
«Таксама ў мяне ёсць доказы і пацверджанні таго, што планавалася фізычная ліквідацыя Андрэя Іванавіча Суздальцава. Гэтага на запісе няма, але гэта пацвердзіць мая крыніца асабіста ў судзе», — цытуе Макара Радыё Свабода са спасылкай на «Настоящее время».
«Я спадзяюся, што на гэта ўсё адрэагуе Расійская Федэрацыя. Я вельмі спадзяюся, што адрэагуе сусветная супольнасць, у прыватнасці еўрапейская, і Амерыка. І я думаю, што ўрэшце мы зможам пабароць гэты дыктатарскі рэжым, які дзейнічае ў нашай роднай краіне Беларусі», — дадаў ён.
Андрэй Суздальцаў — расійскі палітолаг, які да 2006 года працаваў у Мінску і крытыкаваў улады. У 2006 годзе яго пазбавілі дазволу віду на жыхарства і дэпартавалі ў Расію як асобу, якая «прадстаўляе пагрозу нацыянальнай бяспецы Беларусі».
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары