Меркаванні

Эксперт: Рыхтуецца татальная забарона любой публічнай крытыкі сітуацыі ў краіне

Ідуць паведамленні аб падрыхтоўцы беларускімі дзяржорганамі сапраўды драконаўскіх змяненняў у заканадаўства. У прыватнасці, аб планах неймаверна пашырыць дзеянне артыкула КК 369-1, піша эксперт Андрэй Елісееў. 

Налепкі ў Мінску

«Наўмыснае распаўсюджванне ў любой форме загадзя лжывых звестак аб палітычным, эканамічным, сацыяльным, ваенным або міжнародным становішчы РБ, накіраванае на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы РБ, прапануецца караць арыштам або пазбаўленнем волі на тэрмін да трох гадоў», — такая норма закона прапанаваная.

Калі гэта будзе прынята ў такім выглядзе, улічваючы яшчэ і бязмежную прававую практыку, то фактычна адбудзецца забойства аналітычнага жанру ў СМІ, а таксама працы даследчых цэнтраў любога кшталту.

Пры такой размытай фармулёўцы і пры вольным тлумачэнні судовымі органамі любы крытычны экспертны каментар можна будзе падвесці пад дзеянне артыкула, мяркуе Андрэй Елісееў.

Усім вядома абсурдная крымінальная справа ў дачыненні да журналісткі TUT.BY Кацярыны Барысевіч і доктара бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі Арцёма Сарокіна, якія праінфармавалі грамадскасць аб адсутнасці алкаголю ў крыві забітага Рамана Бандарэнкі.

А калі так, то дзяржорганам нічога не будзе каштаваць прыцягваць за вушы зменены артыкул КК да любой непажаданай ацэнкі сацыяльна-эканамічнай або палітычнай сітуацыі ў краіне.

Эканаміст пакрытыкаваў адсталую сістэму сацыяльнага забеспячэння ў Беларусі ў сваім артыкуле, палітолаг або правазнаўца растлумачыў у радыёпраграме, чаму беларуская Канстытуцыя — фікцыя, міжнароднік выказаўся аб правале замежнай палітыкі ў фэйсбуку — усіх іх тады могуць пры жаданні абвінаваціць у «наўмысным распаўсюдзе загадзя лжывых звестак». І ніякія спасылкі на аб'ектыўныя лічбы і навуковыя аргументы не дапамогуць.

Сапраўды гэтак жа, як не дапамагаюць шматлікім затрыманым відэаматэрыялы, якія адназначна абвяргаюць версіі пра час, месца і абставіны іх затрымання, а ахвярам катаванняў не дапамагаюць дакументальна зафіксаваныя спецыялістамі характарыстыкі нанесеных ім пашкоджанняў (усё выдумалі і «мазалі фарбай» — так сказалі зверху).

Праз такія змены ў заканадаўства плануюць выпаліць усялякую аб'ектыўную ацэнку падзей у краіне ў анлайн СМІ, зачысціць цяпер ужо і анлайн-прастору. Уся, нават навукова і факталагічна абгрунтаваная, крытыка рызыкуе сысці ў ананімныя тэлеграм-каналы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца9

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму мужчын трыгерыць «жаночая піўная» і абанементы з улікам менструацыі? Пра што гавораць у шоу Ментусавай і Раецкай48

ЗША рыхтуюцца браць на абардаж танкеры, звязаныя з Іранам1

УСУ нанеслі ўдар па вайсковым заводзе ў Таганрогу

З кім людзі гатовыя дзяліцца больш ахвотна, а з кім — менш, і пры чым тут палітыка?

«Ціса» ў Венгрыі атрымала нават больш парламенцкіх мандатаў, чым меркавалася папярэдне6

Дзявятая планета Сонечнай сістэмы: ці блізкія мы да разгадкі яе таямніцы?3

Meta збіраецца праз штучны інтэлект звольніць 8 тысяч работнікаў3

Беларусы масава перасаджваюцца на горныя ровары5

У Германіі за год падстрэлілі каля 3 тысяч радыеактыўных дзікоў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца9

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць