Свет

Падрыхтоўка да размяшчэння нямецкай брыгады ў Літве ідзе па плане

Бундэсвер працягвае перакідваць войскі ў Літву для абароны ўсходняга фланга НАТА. Усяго там да канца 2027 года плануецца размясціць на пастаяннай аснове амаль пяць тысяч нямецкіх вайскоўцаў, піша BILD.

Міністр абароны Літвы Робертас Каўнас кажа, што падрыхтоўка ідзе нават з апярэджаннем графіка. На месцы густога лесу з’яўляюцца новыя жылыя дамы, школы, дзіцячыя садкі і медыцынскія ўстановы.

«Пры фармаванні нямецкай брыгады ўсё ідзе па плане. Што тычыцца першай фазы будаўніцтва, мы нават на дзесяць месяцаў апярэджваем план. Гэта азначае, што мы вельмі далёка прасунуліся ў стварэнні інфраструктуры і можам раней пачаць другую фазу. […] Мы можам зыходзіць з таго, што Германія і Літва ў любым выпадку будуць гатовыя да канца 2027 года, калі не раней. Брыгада будзе цалкам абсталяваная і гатовая», — сказаў Каўнас газеце WELT.

Для стрымлівання на ўсходнім флангу НАТА гэтая брыгада пад камандаваннем генерала Крысціяна Хубера «надзвычай важная», заявіў Каўнас. Яе размяшчэнне ён называе «вяхой для германа-літоўскіх адносін».

У Літве ўжо размешчана каля 1800 нямецкіх вайскоўцаў. У гэтым месяцы яны праводзяць вучэнні ў Пабрадзе, усяго за 20 кіламетраў ад беларускай мяжы. 45‑я танкавая брыгада на гэтых вучэннях пад назвай Freedom Shield («Шчыт свабоды») узаемадзейнічае з 203‑м танкавым батальёнам з Аўгустдорфа і часткамі 122‑га мотапяхотнага батальёна з Оберфіхтаха. Абодва батальёны павінны ў наступным годзе пераехаць в Літву.

Каментары

Цяпер чытаюць

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну29

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну

Усе навіны →
Усе навіны

У Крыме на ўсё лета забаранілі прымаць групы дзяцей1

Вальфовіч пра атаку дронам аўтобуса з дзецьмі ў Бранскай вобласці: Мэта была сутыкнуць Беларусь з Украінай26

«30 тысяч ужо аддаў за арэнду». Праграміст усё палічыў і ўзяў іпатэку ў Вільні6

У Польшчы знайшлі GPS-перадатчык у вагоне, які ездзіў у Беларусь і Украіну1

Расійскія дроны атакавалі цывільныя судны ў Чорным моры: загінуў марак-егіпцянін2

Узровень небяспекі падвышаны да аранжавага. На Беларусь ідуць залевы, шквальны вецер і град

Севярынец: Апоўначы здалося, што прыйшла смерць4

Можа, вам трэба 12‑пакаёвая кватэра ў Мінску? Маем такі варыянт3

Статкевіч заклікаў Лукашэнку не збіваць украінскіх дронаў, калі яны будуць ляцець на расійскія рэтранслятары24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну29

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць