Інтэрнэт і СМІ

Журналіста Змітра Казакевіча аштрафавалі на 1740 рублёў. У судзе ён працытаваў Оруэла

Суд Першамайскага раёна Віцебска пакараў незалежнага журналіста Змітра Казакевіча двума максімальнымі штрафамі паводле ч. 3 арт. 23.5 КаАП — за парушэнне заканадаўства аб СМІ: за супрацу з замежным медыя без акрэдытацыі МЗС, піша БАЖ.

БАЖ

Суддзі Андрэй Шыдлоўскі і Вераніка Барысава прызналі журналіста вінаватым у незаконным вырабе прадукцыі СМІ. У прыватнасці, дзвюх публікацый, якія сёлета ў лютым былі размешчаныя на сайце belsat.eu. У міліцэйскіх пратаколах паведамлялася, што матэрыялы аўтар напісаў, «злоўжываючы правамі і парушаючы абавязкі журналіста».

Зміцер Казакевіч распавёў, што адзін з артыкулаў — гэта гісторыя пра звальненне выкладчыка медыцынскага ўніверсітэта, які адбыў трое сутак пад арыштам за белыя і чырвоныя фіранкі ў сваёй кватэры. Другі — пра судовы працэс над жыхаром Віцебска, у дачыненні да якога распачалі крымінальную справу за супраціў міліцыянтам. Звесткі пра гэтыя артыкулы былі знойдзеныя падчас агляду змесціва ноўтбука журналіста, забранага міліцыянтамі падчас ператрусу.

Зміцер Казакевіч адмовіўся даваць суду тлумачэнні па справах. Кажа, што зрабіў гэта на знак салідарнасці з калегамі:

— Мне нават няёмка сябе бараніць, калі мае каляжанкі Дар’я Чульцова і Кацярына Андрэева сядзяць у турме, калі іншых журналістаў трымаюць за кратамі, калі ў краіне амаль 300 палітзняволеных. Я адмовіўся даваць паказанні на знак салідарнасці і павагі да іх.

Журналіст абмежаваўся кароткім зваротам да суда, дзе падкрэсліў, што не лічыць сябе вінаватым. І працытаваў урывак з рамана-антыўтопіі Джорджа Оруэла «1984» пра тое, што толькі тады жыццё ў краіне можна лічыць нармальным, калі двойчы два — гэта чатыры, і ніхто не імкнецца давесці, што гэта не так.

Гэтую кнігу — пераклад рамана з англійскай на беларускую Сяргея Шупы — Зміцер падарыў суддзі Андрэю Шыдлоўскаму. Але той адмовіўся ад падарунка, патлумачыўшы, што суддзям гэта забаронена і што ён ўвогуле не чытае па-беларуску.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро4

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус купляў долары — і страціў на гэтым 1 550 рублёў10

З двузубам Рурыкавічаў на сценах. Знойдзены на Новым замку ў Гродне храм ХІІ стагоддзя адразу ж закапалі9

На прыёме з удзелам Трампа і іншых першых асоб ЗША стралок адкрыў агонь23

Ізраіль вывозіць з ускрайку Індыі супольнасць, якую лічаць адным са «страчаных кален» Ізраілевых. Заадно рашаецца пытанне працоўных рук10

Памёр расійскі палітвязень Алег Тырышкін. Ён ужо трэці за красавік

Маці дзяўчынкі, якая згубілася ў Гродне, знайшлі. Але яе паводзіны пасля знікнення дачкі здзіўляюць3

У Мінску п'яны мужчына абрабаваў такую ж жанчыну. Цяпер будзе плаціць штраф1

У фінал Кубка Украіны па футболе выйшла каманда з другога дывізіёна, якая за ўвесь турнір забіла два мячы. Як так атрымалася?

У Афрыцы сланы затапталі амерыканскага мільянера, які прыехаў паляваць на антылоп5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро4

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць