Як стала вядома «Нашай Ніве», толькі што на аб'екце ў Жылічах затрымалі Алеся Пушкіна (ён там займаецца рэстаўрацыяй).

Як кажуць сведкі, затрымлівалі Пушкіна супрацоўнікі Кіраўскага РАУС па запыце калег з Гродна. На запыт «пагаварыць» ён ісці адмовіўся, таму на яго накінулі кайданкі і вынеслі чацвёра.
26 сакавіка Генеральная пракуратура завяла крымінальную справу супраць мастака Алеся Пушкіна і менеджара культуры Паўла Мажэйку за «рэабілітацыю і апраўданне нацызму». Пушкін вярнуўся з Украіны ў той жа дзень, ведаючы пра гэта.
Чытайце: Мастак Алесь Пушкін: Міністр замежных спраў Украіны ўгаворваў застацца, але я не з тых, хто бяжыць за мяжу
-
«Там і туалеты з дзіркай у падлозе, і вокны не зачыняюцца». Студэнтка-беларуска патлумачыла, чаму ў Францыі моладзь выйшла на пратэсты
-
У Мінску да Новага года паставяць 33 ёлкі
-
У Гродне заваблівалі на адкрыццё KFC бясплатнымі бутэлькамі для вады і чызбургерамі за 1 капейку. І людзі ламануліся па халяву
Каментары