Навука і тэхналогіі

Колькі каштуе сайт для новага бізнэсу? Расказваем на прыкладах і даём падказку, як зэканоміць

Колькі каштуе стварэнне сайта? А колькі гэта зойме часу? Гэтыя два пытанні першымі прыходзяць да галавы кожнаму, хто адважыўся на запуск свайго праекта. Тры ўладальнікі бізнэсу падзяліліся гісторыямі стварэння сваіх сайтаў у 2021 годзе. Аказалася, выйсці ў анлайн можна практычна бясплатна. Але ёсць нюансы.

Алеся Ольгіна, кіраўнік школы івэнт-менеджараў

  • school-event.online
  • Бюджэт: 242 BYN
  • Дамены і хостынг: 17,5 BYN
  • Час: 2 тыдні

Мой асноўны бізнэс — арганізацыя мерапрыемстваў. З прыходам пандэміі стала нашмат менш праектаў і больш вольнага часу. Вырашыла прысвяціць яго ідэі, якая даўно чакала сваёй гадзіны — анлайн-школа для будучых івэнт-менеджараў. 

Сайт быў патрэбны адразу, паколькі мы зрабілі стаўку на анлайн-прасоўванне, да таго ж значная частка нашай аўдыторыі знаходзіцца за межамі Беларусі. Падрадчыка знайшлі па рэкамендацыі знаёмых, якія раней паспяхова запусцілі падобны праект.

Сайт зроблены на канструктары, час на распрацоўку — усяго каля двух тыдняў. Ад нас спатрэбіўся толькі брыф, тэксты і фотаматэрыялы.

Даменнае імя ў зоне.online абышлося ўсяго ў 7,5 BYN на сайце hoster.by, хостынг — 10 BYN у месяц. Хутка плануем купіць і дамен. BY для афлайн-версіі праекта.

Да пачатку працы над сайтам часта здаецца, што гэта забярэ велізарную колькасць сіл і выльецца ў круглую суму. Часы змяніліся, і ўсё стала нашмат прасцей. Упэўненая, што дзякуючы сайту мы максімальна аўтаматызуем працу і прыцягнем новых кліентаў.

Дзмітрый Альфер, кіраўнік маркетынгавага агенцтва 

  • Бюджэт: 0 BYN
  • Дамены і хостынг: 123 BYN
  • Час: 3 тыдні

Маё агенцтва займаецца стварэннем і развіццём асабістага брэнда для ўласнікаў бізнэсу і топ-персон, а таксама прасоўваннем прадуктаў, паслуг, бізнэс-ідэй. Было б вельмі дзіўна аказваць маркетынгавыя паслугі, у тым ліку і на анлайн-каналах, і не мець сайта.

Першапачаткова думаў звяртацца да падрадчыка, каб зрабіць сайт на канструктары Tilda. У выніку вырашыў паспрабаваць усё зрабіць самастойна: сайт тэхнічна просты, працэс стварэння творчы, асаблівых ведаў не трэба, да таго ж такі досвед дакладна спатрэбіцца ў будучыні. 

Знайшоў выдатны шаблон, асвоіў убудаваныя інструменты. Тэксты напісаў сам за пару гадзін — балазе, за плячыма 4 гады працы галоўным рэдактарам. 

Якія ёсць магчымасці ў канструктара і што спадабалася больш за ўсё:

— хуткае стварэнне і дадаванне новых старонак,
— простае ўнясенне змен на сайт,
— мноства варыянтаў дызайну пад розныя мэты,
— аператыўная рэакцыя службы падтрымкі,
— добры функцыянал для фарміравання і вядзення варонкі продажаў. 

Я кіраваўся прынцыпам дастатковасці. У мяне просты сайт-візітоўка, у той жа час патрэбна пэўная функцыянальнасць: магчымасць падключэння CRM, Інтэрнэт-эквайрынгу, некалькіх убудоў, магчымасць выгрузкі сайта для размяшчэння на беларускіх серверах.

Купіў дамен у зоне. by за 33 BYN і сінонім у зоне.live за 80 BYN. Другі дамен alfer.live сугучны імені ў сацыяльных сетках і блогах. Акрамя таго, атрымаецца прыгожая пошта ў сваім дамене — [email protected].

Прачытаць больш падрабязна аб самастойным стварэнні сайта можна тут.

Сяргей Скірук, уладальнік сеткі крамаў для рыбалкі ribazhor.by

  • Бюджэт: 2200 BYN
  • Дамены і хостынг: 55 BYN
  • Час: 5 месяцаў

У 2000 годзе я адкрыў сваю першую краму рыбалоўных снасцяў. А інтэрнэт-крама з'явілася толькі ў сакавіку 2021 года. Яна яшчэ зусім свежая, і мы ўносім касметычныя праўкі, напаўняем яе кантэнтам.

У неабходнасці сайта мяне пераканалі распрацоўшчыкі: проста пачуўся званок і прапанавалі зрабіць сайт. Сам я чалавек далёкі ад тэхналогій і наўрад ці стаў бы гэтым займацца. Але раз усе ўжо працуюць анлайн — значыць, пара і нам.

На стварэнне анлайн-крамы сышло амаль 5 месяцаў. Я думаў, што гэта зойме некалькі гадзін. Злавіў сябе на думцы, што за гэты час я б паспеў адкрыць яшчэ некалькі гандлёвых пунктаў у горадзе, але ўсюды свая спецыфіка. Зразумела, чакаю павышэння продажаў.

Калі вы хочаце атрымаць сайт усяго за некалькі гадзін і не выдаткаваць грошы на распрацоўшчыкаў, усё можна зрабіць самастойна. Ведаў у галіне дызайну і праграмавання не спатрэбіцца. Дастаткова купіць пакетную паслугу «Хуткі старт», якая ўжо ўключае канструктар сайтаў, прафесійны хостынг і даменнае імя.

Каментары

Цяпер чытаюць

Каледж хацеў засудзіць студэнта і спагнаць з яго 13 тысяч рублёў — але юнак даў адпор сістэме

Каледж хацеў засудзіць студэнта і спагнаць з яго 13 тысяч рублёў — але юнак даў адпор сістэме

Усе навіны →
Усе навіны

«Усе, хто хацеў, працу знайшлі». Як жывуць беларускія айцішнікі ў Латвіі4

Вялікабрытанія і Францыя перадаюць Украіне сакрэтныя даныя для вытворчасці крылатых ракет SCALP. Для Крымскага моста?11

Мужчына думаў, што знайшоў добрую вакансію на нафтавай платформе ў Нарвегіі, але страціў грошы

«Кладзём на сумленне!» Чым жыве Вадзім Галыгін12

«Украіна іншая і свайго не аддасць». Зяленскі павіншаваў краіну з Днём незалежнасці5

Арцыбіскуп Кандрусевіч вярнуўся да службы пасля месяца лекавання2

«Палёт замест пяці гадзін заняў дзесяць». Сям’я футбаліста Аляксандра Глеба не без прыгод даляцела да Стамбула12

На рынку ёсць незвычайная альтэрнатыва студыям і брэжнеўкам. Што такое бізнэс-апартаменты, якія ў іх плюсы і мінусы1

Payoneer закрывае акаўнты беларусаў16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каледж хацеў засудзіць студэнта і спагнаць з яго 13 тысяч рублёў — але юнак даў адпор сістэме

Каледж хацеў засудзіць студэнта і спагнаць з яго 13 тысяч рублёў — але юнак даў адпор сістэме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць