Грамадства

«Баліць адбітая ўшчэнт галава». Што напісаў Сцяпан Латыпаў у дзень пачатку суда, калі ён парэзаў сабе горла

Чытач Свабоды падзяліўся лістом ад Сцяпана Латыпава, які той напісаў у дзень, калі пачаўся суд над ім і калі вязень спрабаваў забіць сябе ў судовай клетцы.

Прыводзім фрагмент ліста.

«01.06.2021

Не, шаноўная, гэта не цяжарны пітбуль з голкамі на спіне. Гэта вожык з паветраным змеем у маім выкананні. Гэта ўжо 20-я, падаецца, спроба намаляваць нешта падобнае да вожыка з паветраным змеем.

Прывітанне! Некалькі тыдняў запар баліць адбітая ўшчэнт галава, думкі губляюцца і складана канцэнтравацца».

Хто і чаму адбіў яму галаву, Сцяпан не тлумачыць. Ліст невялікі. Далей мужчына піша ўжо пра асабістыя рэчы, звязаныя з людзьмі, якія атрымалі ліст.

Ніжэй — фрагменты ранейшых лістоў Сцяпана Латыпава, дзе ён піша пра кепскія ўмовы ўтрымання і тое, ад чаго яму цяжка.

«Калі ласка, чакай мяне моцна-моцна. Тады я абавязкова вярнуся нават з пекла, я дужы, я здолею, толькі чакай. Абдымаю моцна і доўга». Ліст ад 18 сакавіка 2021 года.

«Болей за ўсё баюся, што калі пачну гаварыць перад суддзёй, голас будзе дрыжаць ад крыўды ды болю». Штамп на лісце 7 мая 2021 года.

«Мясцовыя стравы ямо зрэдку, але яны з кожным тыднем усё лепей, ці то я ўжо прызвычаіўся. Ізаляцыя ўсё глыбей ды глыбей. Няма болей «Новага часу», няма «Беларусы і рынак», няма тэлебачання. Ёсць «СБ» і разуменне, што ўсё дарма. Лісты ходзяць няблага. У камеры горача і не вельмі смачна пахне, таму кінуў апошнім часам злавацца на тых, хто паліць кожныя пяць хвілін». Штамп на лісце 19 мая 2021 года.

«Бракуе чыстага паветра; месца, дзе пісаць; вожыкаў ды надзеі». Ліст ад 23 мая 2021 года.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што вядома пра Максіма Палянскага і Мікалая Свірыдава — беларускіх альпіністаў, якія зніклі ў гарах Кыргызстана1

Што вядома пра Максіма Палянскага і Мікалая Свірыдава — беларускіх альпіністаў, якія зніклі ў гарах Кыргызстана

Усе навіны →
Усе навіны

З-за ўдару дрона не працуе пункт пропуску на беларуска-расійскай мяжы2

Мілінкевіч пакінуў у спадчыну пасля сябе канцэпцыю, якая застаецца жыццяздольнай і актуальнай. Піша Мікола Бугай12

У цэнтры Мінска прадаюць заводскі корпус за велізарныя грошы1

«Мы ўсе былі на роўных». Былы польскі мытнік з Баброўнікаў расказаў пра ўдзел у кантрабандзе цыгарэт з Беларусі6

«Правал, думаю. Капец». Севярынец расказаў, як Мілінкевіч скарыў вяскоўцаў ды лесавікоў на самай мяжы з Расіяй5

Цукерберг апісаў у эсэ сваё бачанне развіцця штучнага інтэлекту3

Расійскі дэпутат Дзярждумы Віталь Мілонаў расказаў, што забіваў на вайне супраць Украіны5

Пуцін заявіў, што ніколі нічога не баяўся9

Суд у Сірыі завочна прысудзіў Башара Асада да смяротнага пакарання1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра Максіма Палянскага і Мікалая Свірыдава — беларускіх альпіністаў, якія зніклі ў гарах Кыргызстана1

Што вядома пра Максіма Палянскага і Мікалая Свірыдава — беларускіх альпіністаў, якія зніклі ў гарах Кыргызстана

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць