Ад рэдакцыі

Адкрытая падпіска на «Нашу гісторыю» і дзіцячыя часопісы на другое паўгоддзе. Падпісвайцеся проста зараз!

Мы рады паведаміць, што запрацавала анлайн-падпіска на часопісы «Наша гісторыя», «Асцярожна: дзеці!» і «Дуду» на сайце Nashakrama.by. Цяпер вы можаце аформіць падпіску за дзве-тры хвіліны.

З плюсоў тое, што ў нашай краме вы можаце падпісацца адразу на год, а можаце адвольна абраць тыя месяцы, у якія вы хочаце атрымліваць часопіс. Можаце замовіць дастаўку на дом, а можаце самі забіраць часопіс у зручны вам час у афлайн-пункце ў цэнтры Мінска.

Магчымасць падпісацца на найбліжэйшы нумар будзе працаваць да 15 дня месяца, у якім ён выходзіць. Гэта значыць, што на ліпеньскі нумар вы можаце аформіць падпіску па 15 ліпеня ўключна.

Выгадней падпісвацца адразу на паўгода ці на год: тады вы атрымаеце 6 нумароў, заплаціўшы за 5, альбо 12 нумароў, заплаціўшы за 10.

На гэты момант на сайце Nashakrama.by працуе аплата банкаўскай карткай, у хуткім часе дадасца магчымасць рабіць аплату праз АРІП.

Як аформіць падпіску на часопісы «Наша гісторыя», «Асцярожна: дзеці!» і «Дуду» на сайце Nashakrama.by

Некалькі пытанняў і адказаў

Як будзе адбывацца дастаўка на дом?

Часопіс будзе трапляць у вашу паштовую скрыню, як і пры звычайнай падпісцы.

Не хачу ўказваць свой адрас і прывязвацца да кур’ера, дзе можна забраць часопіс самому?

У кнігарні «Галіяфы» (Няміга, 3, цокальны паверх, павільён 47). Час працы — з 11:00 да 20:00 без выходных.

Ці будуць працягвацца продажы новага нумару часопіса раз на месяц на Энгельса, 34а?

Так, мы плануем працягваць такую практыку. Пра даты будзем паведамляць на сайце і ў сацыяльных сетках.

Ці магчыма выпісаць часопісы за мяжу?

Пакуль не. Дастаўку за межы Беларусі ажыццяўляюць інтэрнэт-крамы Knihi.byKniganosha.by, Halijafy.by, Kniger.byRagna.by. Альбо можаце заказаць PDF-версію праз краму Arche.

Ці магчыма падпісаць палітвязняў?

У большасці калоній і СІЗА прапускаюць толькі газеты-часопісы, выпісаныя праз каталог Белпошты. Часопіс можна паспрабаваць перадаць толькі праз адваката, са згоды следчага.

Калі ў мяне засталіся пытанні, каму іх задаць?

Пытанні, прапановы, пажаданні можна на пошту [email protected]. Калі хочаце што-небудзь удакладніць па сваёй замове, можаце тэлефанаваць нам па нумары +375 33 311 28 43. Нам будзе прасцей, калі вы будзеце званіць ад 14:00 да 20:00.

Запрашаем у Nashakrama.byДзякуй, што вы з намі!

Каментары

Цяпер чытаюць

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла7

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску мужчына напаў на кіроўцу, які асляпіў фарамі ягоную былую жонку2

Зяленскі прыляцеў на перамовы ў Азербайджан — AFP2

У Варшаве ўлады вырашылі адстраляць дзікоў, якія непамерна распладзіліся ў горадзе. Аднак людзі пратэстуюць17

Нетаньяху паведаміў, што захварэў на рак, але вылечыўся

У Сэндайскім скверы ў Мінску зацвіла сакура ФОТАФАКТ

У Гомелі мужчына пабіў каля царквы бацюшку2

«Веру, што сілавікі могуць інакш». Наста Лойка расказала пра зняволенне, ГУБАЗіК і стакгольмскі сіндром26

«Яндэкс Ежа» ў Беларусі раз на тыдзень будзе дастаўляць заказы задарма2

Каля плошчы Бангалор у Мінску легкавік трапіў пад дарожны каток ФОТА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла7

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць