Грамадства

Пасля трагедыі на Нямізе Барсукоў на пару месяцаў сышоў з міліцыі. А пасля вярнуўся і ўзляцеў да намесніка міністра

З’явіліся цікавыя звесткі з біяграфіі Аляксандра Барсукова. Сваю міліцэйскую кар’еру ён пачаў у далёкім 1994-м.

Але ў 1999-м нечакана пакінуў службу па ўласным жаданні. Гэта адбылося пасля трагедыі на Нямізе, дзе загінула 53 чалавекі. Менавіта Барсукоў дакладваў Лукашэнку, што ж адбылося ў той трагічны дзень і як дзейнічала міліцыя.

Звесткі выклалі «кіберпартызаны». У жніўні 1999-га, калі яшчэ працягвалася расследаванне па справе на Нямізе, Барсукоў па ўласным жаданні сышоў са службы, ён быў намеснікам кіраўніка Цэнтральнага РУУС.

У красавіку 2000-га ён вярнуўся ў міліцыю, на тую самую пасаду і ў тое самае раённае ўпраўленне. У 2011 годзе Барсукоў вырас да кіраўніка мінскай міліцыі, а ў 2017-м стаў намеснікам міністра.

Цяпер ён памочнік Лукашэнкі па Мінску, казаў, што міліцыя не катавала ўдзельнікаў пратэстаў.

Сілавікі пакуль не каментуюць сітуацыю з узломам базаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

28-гадовая беларуска купляе ўжо пятую кватэру для здачы ў арэнду — прычым у розных гарадах і краінах1

28-гадовая беларуска купляе ўжо пятую кватэру для здачы ў арэнду — прычым у розных гарадах і краінах

Усе навіны →
Усе навіны

Перанос 600-тоннай царквы ў паўночнай Швецыі скончыўся паспяхова

Канапацкая пахвалілася, што ўвайшла ў камісію Шведа па вяртанні эмігрантаў7

У Еўропе не ведаюць, адкуль узяць салдат для адпраўкі міратворцаў ва Украіну6

У Расіі аб'явілі ў вышук Алекса Леслі, сэкс-трэнера родам з Беларусі

На ўсходзе Польшчы за 100 кіламетраў ад мяжы з Украінай упаў і выбухнуў расійскі вайсковы дрон4

Французскі трэш-блогер памёр у жывым эфіры падчас дзесяцідзённага марафону5

У Віцебску міліцыянер стрэліў у мужчыну з нажом1

Беларуская салідарнасць — якой яна была ў папярэдніх пакаленнях4

Лаўроў запатрабаваў удзелу Расіі і Кітая ў гарантыях бяспекі Украіне9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28-гадовая беларуска купляе ўжо пятую кватэру для здачы ў арэнду — прычым у розных гарадах і краінах1

28-гадовая беларуска купляе ўжо пятую кватэру для здачы ў арэнду — прычым у розных гарадах і краінах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць