Навука і тэхналогіі

500 даляраў за тэрмінал і даступнасць нават у сельскіх рэгіёнах. Чым цікавы інтэрнэт ад Ілана Маска

У кастрычніку скончыцца тэсціраванне інавацыйнай сістэмы інтэрнэту Starlink. Пра гэта паведаміў у сваім Твітары Ілан Маск, кіраўнік кампаніі SpaceX, якой належыць сістэма. Расказваем апошнія навіны пра Starlink.

Спадарожнік Starlink у начным небе. Фота depositphotos.com.

Маск сцвярджае, што кампанія ўжо даслала 100 тысяч тэрміналаў для доступу да спадарожнікавага інтэрнэту Starlink. На сёння карыстацца сістэмай можна ў 14 краінах. Сярод іх ЗША, Канада, Брытанія, Аўстралія і яшчэ 10 краін ЕС.

Аднак кіраўнік SpaceX паведамляе, што дазвол на ліцэнзію для Starlink зараз разглядаецца ў шматлікіх іншых краінах, і кампанія спадзяецца хутка пашырыць сваю зону дзейнасці на ўвесь свет. На сайце сэрвісу існуе магчымасць папярэдняга заказу тэрміналаў. Сярод краін, для якіх гэта даступна, ёсць нават дзяржава Ўсходняй Еўропы — Польшча. Гаворкі пра Беларусь пакуль не ідзе.

SpaceX пачалі распрацоўваць Starlink у 2015 годзе, а першыя спадарожнікі-прататыпы былі выведзеныя на арбіту ў 2018 годзе. Зараз агульная колькасць апаратаў сэрвісу на арбіце складае 1737, хаця некаторыя з іх — гэта прататыпы ці не працуючыя зараз элементы сістэмы.

Мэта Starlink наступная: даваць доступ да інтэрнэту, асабліва ў тых раёнах, дзе няма магчымасці ажыццявіць высокахуткаснае шырокапалоснае падключэнне да інтэрнэту — напрыклад, у сельскіх рэгіёнах. Для гэтага будучы кліент інтэрнэту ад Маска павінен набыць тэрмінал коштам у 499 даляраў, які вам даставяць з ЗША. У набор уваходзяць спадарожнікавая талерка, тэрмінал для пераўтварэння сігнала, маршрутызатар Wi-Fi, 30-метровы кабель і мацаванні. За сам доступ да інтэрнэту ад Starlink таксама трэба будзе плаціць — сума складзе 99 даляраў у месяц.

У свеце існуе не так шмат правайдараў, якія прадастаўляюць спадарожнікавы інтэрнэт. Звычайна іх апараты размешчаныя на вышыні да 40 тысяч кіламетраў, і такая вялікая адлегласць паміж апаратам і наземнай антэнай выклікае моцнае затрыманне сігнала. Спадарожнікі Starlink знаходзяцца на вышыні ўсяго 550 кіламетраў над Зямлёй — ажно ў 65 разоў бліжэй да планеты.

Сярэдняя хуткасць інтэрнэту ад Starlink — ад 50 да 150 мегабіт у секунду, то бок яна прыкладна супадае са звычайнай хуткасцю праваднога інтэрнэту. Максімум хуткасці быў зарэгістраваны ў маі 2021 года ў Германіі, калі Starlink разагнаўся да 560 мегабіт у секунду. Існуе нават спецыяльны мабільны дадатак, з дапамогай якога карыстальнік зможа падабраць для тэрмінала тое месца, дзе сігнал ад спадарожніка будзе самым моцным.

Каб забяспечыць пакрыццё спадарожнікавым інтэрнэтам усёй тэрыторыі Зямлі, праграме Starlink, хутчэй за ўсё, спатрэбіцца вывесці на арбіту не менш за 10 тысяч спадарожнікаў. Пры гэтым прадстаўнікі SpaceX ужо падавалі ў міжнародны рэгулятарны орган запыт на дазвол вывесці на арбіту яшчэ каля 30 тысяч касмічных апаратаў.

Не ўсім гэта падабаецца. Крытыкі сцвярджаюць, што Маск адпраўляе свае спадарожнікі ў космас занадта хутка і вырашае пытанне непаладак ужо тады, калі апараты знаходзяцца ў космасе. У выніку на зямной арбіце, якая і так запоўненая вялікай колькасцю апаратаў, з’яўляюцца спадарожнікі, якім можа спатрэбіцца рамонт, а то і замена. Гэта можа выклікаць сутыкненні апаратаў на арбіце.

Астраномы таксама маюць прэтэнзіі да Starlink. Сцвярджаецца, што апараты SpaceX такія яркія, што іх можна бачыць з Зямлі няўзброеным вокам, і гэта перашкаджае спецыялістам назіраць за іншымі нябеснымі аб’ектамі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Юрась Зянковіч расказаў пра сваё вызваленне і шлях у ЗША1

Юрась Зянковіч расказаў пра сваё вызваленне і шлях у ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

Зянковіч пра Верамейчыка: Ужывалі фізічны гвалт, каб прымусіць яго сказаць на БТ тое, што хочуць пачуць12

У Мінску гатовыя плаціць 2000 рублёў у месяц за паяданне піцы1

Прэм'ер Канады — Трампу: Канада не прадаецца1

Што вядома пра былога каліноўца Васіля Грачыху, які трапіў у рукі беларускага КДБ?4

Сёння ў Ватыкане пачынаецца канклаў кардыналаў. Будзе абраны новы Папа

Культура «бум-бум» захоплівае Захад. Замест сціпласці — вульгарнасць і паказное багацце6

Індыя нанесла ўдар абмежаванага маштабу па некалькіх цэлях у Пакістане6

Polityka пра зніклыя грошы КР: Агулам былі знятыя 118 тысяч еўра11

«Лепш быць застрэленай у спіну, чым гадамі так сядзець». Беларуска расказала пра ўмовы ў ізалятары пасля затрымання на мяжы14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Юрась Зянковіч расказаў пра сваё вызваленне і шлях у ЗША1

Юрась Зянковіч расказаў пра сваё вызваленне і шлях у ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць