Здарэнні11

Браканьеры застрэлілі лася пад Кобрынам. Іх вылічылі па абломках бампера

Падчас палявых мерапрыемстваў непадалёк ад Кобрына супрацоўнікі інспекцыі аховы расліннага і жывёльнага свету выявілі на ўскрайку поля сляды крыві. У лясным гушчары яны заўважылі рэшткі забітага лася: галаву, шкуру, капыты, вантробы і хрыбетнік.

Агляд месца здарэння даў зачэпку: за пяць метраў ад парэшткаў застаўся след пратэктара шын, а побач ляжаў фрагмент рашоткі бампера, піша Onliner.by.

У суседняй вёсцы інспектары знайшлі аўтамабіль, у якога не хапала дэталі бампера, а малюнак пратэктара супадаў са слядамі на месцы здарэння. Там жа яны сустрэлі двух мужчын у камуфляжным адзенні. На даху пабудоў ляжалі шэсць мяшкоў са свежым ласіным мясам, а ў салоне другога аўтамабіля знаходзілася зарэгістраваная паляўнічая стрэльба. Менавіта з яе і застрэлілі лася.

Устаноўлена, што навакольнаму асяроддзю нанесены ўрон у памеры 300 базавых велічынь — гэта 13 500 рублёў. Усяго канфіскавалі 300 кілаграмаў дзічыны, а таксама дзве зарэгістраваныя стрэльбы з патронамі. Акрамя таго, абодва аўтамабілі арыштавалі і адправілі на штрафную стаянку.

Браканьеры прызналіся ў незаконным паляванні. У дачыненні да іх распачалі крымінальную справу паводле ч. 4 арт. 282 КК (незаконнае паляванне, якое пацягнула прычыненне асабліва буйнога ўрону). Найбліжэйшыя дні яны правядуць у ізалятары часовага ўтрымання.

Каментары1

  • !
    27.10.2026
    Скацінякі

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць