Гаспадар атрымаў апёкі, выбітай рамай траўмавала мужчыну.
У мінскім шматпавярховіку ўчора на вуліцы Алтайскай адбыўся выбух газу. Апёкі атрымаў гаспадар кватэры.
Таксама выбітай аконнай рамай быў траўмаваны мужчына, які праходзіў міма, і пашкоджаныя два аўтамабілі.
Апорныя канструкцыі дома і суседнія кватэры не пашкоджаныя.
Прычыны здарэння высвятляюцца, паведамляе МНС.
Каментары