Грамадства1111

Іван Краўцоў расказаў, колькі зарабляе

Палітык апублікаваў падатковую дэкларацыю за 2025 год. Як вынікае з дакумента, ён атрымліваў каля $4400 за месяц чыстымі.

Іван Краўцоў. Фота прэс-службы Офіса Ціханоўскай

Іван Краўцоў, дэлегат Каардынацыйнай рады чацвёртага склікання і яе былы шматгадовы сакратар, паказаў сваю польскую падатковую дэкларацыю PIT-37 за 2025 год.

Ён апублікаваў яе ў фэйсбуку ў адказ на просьбу аднаго з каментатараў.

Паводле дэкларацыі, агульны даход Краўцова за год склаў каля $81 700 (306 656 злотых). У сярэднім гэта больш за $6800 (25 555 злотых) у месяц да выплаты падаткаў і ўзносаў.

Пасля ўтрымання падатку, сацыяльных і медычных узносаў, паводле падлікаў «Нашай Нівы», у яго заставалася ў сярэднім каля $4400 (16 400 злотых) у месяц.

Амаль увесь даход Краўцоў атрымаў па працоўнай дамове. Паводле інфармацыі ў яго профілі ў LinkedIn, у 2025 годзе ён працаваў на поўную стаўку ў IT-кампаніі EPAM Systems на пасадзе Manager, Data & Analytics Consulting. Сярод сваіх спецыялізацый ён называе штучны інтэлект, вялікія моўныя мадэлі, бізнес-аналітыку і міграцыю даных.

Даход падзяляўся на дзве асноўныя часткі. Звычайны заробак складаў каля $5400 (20 272 злотых) на месяц. Яшчэ каля $1400 (5199 злотых) у месяц выплачвалася як ганарар за перадачу аўтарскіх правоў. Такая схема распаўсюджаная ў польскім IT: на аўтарскую частку заробку можна прымяніць павышаныя выдаткі, і падатковая база памяншаецца.

Акрамя таго, у дэкларацыі пазначаныя яшчэ два дробныя даходы. Каля $240 (900 злотых) прыйшлі за асабіста выкананую працу. Яшчэ каля $27 (100 злотых) пазначаныя як «іншыя крыніцы». Хто выплаціў гэтыя грошы, з дэкларацыі не відаць.

Як вынікае з дэкларацыі, палітычная дзейнасць не прыносіць даходу Івану Краўцову.

Былы сакратар Каардынацыйнай рады працаваў у EPAM да чэрвеня 2026 года. З сакавіка 2026 года ён пазначаны як партнёр-заснавальнік праекта RESTE, а сярод навыкаў на гэтай пазіцыі названы дэвелапмент нерухомасці. Даходы ад новай дзейнасці трапяць толькі ў дэкларацыю за 2026 год.

Каментары11

  • Дарагая, чакаем
    27.10.2026
    Ну гэта не палітык, а шытпосцер хутчэй у чатах. Відавочна, што і ўладкавалі яго па пратэкцыі Баграцова, ну а калі пабачылі ягоную “карысць” і абібоцтва кругласуткавае ў тэлеграме, то й звольнілі.
    Але цікава было пабачыць дэклярацыі сапраўды легітымных палітыкаў, якія зарабляюць, кажучы ад імя беларусаў: Святлана Ціханоўская, Франак Вячорка, Кучынскі, Латушка, Брухан і іншыя генераоы і генеральшы. Гоў?
  • Юзік
    27.10.2026
    Як ужо смі надакучылі піарыць гэтага нягегліка. Проста рот лукашыстаў
  • ага
    27.10.2026
    Indrid Cold, раскажы пра свой заробак

Цяпер чытаюць

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу7

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам працуе аптовая крама, дзе крупы каштуюць 1—3 рублі, а алей — ад 3,51

У Расіі паставіліся да амерыканскага папярэджання пра магчымы тэракт у Маскве сур'ёзна3

УСУ ўдарылі па вытворцы ракетнага паліва ў Растоўскай вобласці1

«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск18

Шмат гадоў футбольную «Іслач» на матчах падтрымліваў «люты баяніст». Куды ён дзеўся цяпер?2

«Мы вярнуліся з пекла». Людзі з Алешак прыбылі ва Украіну і дзеляцца эмоцыямі3

У Мінску пара ў прымерачных кабінках мяняла старыя адзенне і абутак на новыя

«Вы васал Масквы». Беларусь перастаюць бачыць асобна ад Расіі58

Пасольства ЗША ў Маскве папярэдзіла пра пагрозу тэракта ў адным з расійскіх музеяў. Так было і перад «Крокусам»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу7

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць