Улада

Лукашэнка пра Украіну: Валодзя Зяленскі выпадковы чалавек, украінскія вайскоўцы самі папрасілі Расію выратаваць Крым, ва ўкраінскай арміі фашызм

Лукашэнка ў інтэрв'ю расійскаму прапагандысту Дзмітрыю Кісялёву выказаўся пра Украіну.

У некаторых падраздзяленнях украінскай арміі даходзяць да фашызму, сцвярджае ён.

Са слоў палітыка, цяпер украінская армія «мякка кажучы, вельмі нацыяналістычная, калі не сказаць больш».

«Там ужо некаторыя падраздзяленні, часткі і кіраўнікі даходзяць да фашызму. Я гэта бачу. Можа быць, больш, чым нехта іншы, паколькі гэта побач, пад бокам», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Украінскія вайскоўцы самі прапанавалі расейскім калегам у 2014 годзе «выратаваць Крым ад уварвання NATO», і пра гэта далажылі Уладзіміру Пуціну, сцвярджае Лукашэнка, называючы «выратаваннем» акупацыю паўвострава, прызнаную такой міжнароднай супольнасцю.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Крым перайшоў да Расіі «без супраціву ўкраінскіх вайскоўцаў, бо была дамоўленасць з расійскімі вайскоўцамі».

«Яны выйшлі на расіян, гэта было не на самым высокім узроўні… Вайскоўцы. Была размова (як звычайна… і завязалася размова, малайцы, вядома, украінцы), яны папярэдзілі расіян, што Крым будзе расійскім, калі мы не прымем пэўныя дзеянні. Ён не будзе і ўкраінскім. А чыім? Натаўскім. Тады НАТА было заточана на Крым. І пасля чарговай сустрэчы з расіянамі… Яны прапанавалі: вы там свайму скажыце прэзідэнту, што пытанне Крыма трэба вырашаць. Па маіх даных, прэзідэнту Расіі было дакладзена», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Таксама Лукашэнка выказаўся пра Зяленскага.

«Ну які ён палітык? Ён проста чалавек, што выпадкова трапіў у гэтую заварушку. Я лічу, што ў палітыцы гэта абсалютна выпадковы чалавек. Як і Валодзя Зяленскі сёння апынуўся зусім выпадковым чалавекам, хоць ён і кіраўнік дзяржавы», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Таксама Лукашэнка расказаў, што Пуцін нібыта прапаноўваў Парашэнку аднавіць Данбас.

Са слоў беларускага палітыка, Уладзімір Пуцін прапаноўваў Пятру Парашэнку дапамогу ў аднаўленні Данбаса. «Пуцін мне проста пра гэта сказаў. Я гэта падкрэсліваў. І вы ведаеце, Парашэнка ўрэшце пагадзіўся. Але на працягу месяца ён пачаў усё рабіць наадварот. Чаму? Таму што хлопец знаходзіўся пад знешнім кіраваннем», — запэўнівае Лукашэнка.

Каментары

Цяпер чытаюць

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія40

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія

Усе навіны →
Усе навіны

Пажары ў расійскіх партах. Што пацярпела ад удараў украінскіх беспілотнікаў3

Дырэктарка турфірмы не пазнала беларускую мову, калі віншавала з Днём яднання Беларусі і Расіі. І працягвае сябе закопваць19

«Да апошняга верылі, што атрымаем дазвол». Адмянілі яшчэ адзін музычны фестываль3

Колькі каштуе леў і дзе купіць вярблюда? Беларуска 18 гадоў таму пераехала ў вёску і завяла заасад

Украіна папрасіла прабачэння ў краін Балтыі за падзенне сваіх дронаў на іх тэрыторыі1

Пры гродзенскай трасе каля Валожына можна рэгулярна назіраць за статкам зуброў ВІДЭА

Іран за месяц вайны нарасціў экспарт нафты, адначасова абмежаваўшы канкурэнтаў4

Да чаго прывядзе зняцце санкцый ЗША з калію і банкаў13

У Беларусі прызналі «экстрэмісцкім» сайт Бі-бі-сі. Ці то ўвесь, ці то толькі Рускай службы6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія40

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць