Грамадства

«Узялі дуды, каб падкрэсліць мірны характар шэсця»: пачаўся суд над удзельнікамі Irdorath Уладзімірам і Надзеяй Калачамі

Суд Савецкага раёна Мінска 9 снежня пачаў разгляд крымінальнай справы палітвязняў, удзельнікаў музычнага фэнтэзі-фолк-гурта Irdorath Уладзіміра і Надзеі Калач.

Irdorath падчас аднаго з маршаў

Іх абвінавачваюць у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК) і навучанні ці іншай падрыхтоўцы асоб для ўдзелу такіх дзеяннях, а роўна фінансаванні ці іншым матэрыяльным забеспячэнні такой дзейнасці (ч. 2 арт. 342 КК), паведамляюць праваабаронцы.

Справу разглядае суддзя Аляксандр Якунчыхін, дзяржабвінаваўца — памочнік пракурора Вольга Емельянчанка.

Уладзіміра і Надзею Калачоў і яшчэ 14 чалавек затрымалі 2 жніўня 2021 года на святкаванні дня народзінаў Надзеі.

Спачатку ўсіх вінавацілі ў непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі (арт. 24.3 КаАП) за тое, што не адчынілі вароты дома пад Мінскам. А потым стала вядома, што на шасцярых з іх завялі крымінальныя справы. Да суда Уладзімір і Надзея ўтрымліваліся ў СІЗА №1 Мінска.

Прэс-служба МУС паведамляла, што «ў жніўні мінулага года група «дудароў» неаднаразова ўзначальвала калону пратэстоўцаў і з выкарыстаннем музычных інструментаў залучала ў несанкцыянаванае масавае шэсце грамадзян. Перформанс каардынатараў узмацняў пратэсны настрой удзельнікаў і штурхаў іх да супрацьпраўных дзеянняў у дачыненні да міліцыянтаў».

Уладзімір Калач патлумачыў у судзе, што 16 верасня, даведаўшыя з сацыяльных сетак пра марш, прыняў рашэнне разам з Надзеяй далучыцца да яго. Зтэлефанаваліся з музыкай Дзмітрыем Шыманскім (Дзмітрый быў затрыманы разам з Калачамі, мужчыну ужо асудзілі па арт. 342 КК да 3 гадоў «хіміі»).

«Паколькі мы заўсёды выступалі і выступаем супраць гвалту, узялі з сабой дуды і ўпрыгожылі іх кветкамі, каб падкрэсліць мірны характар шэсця. Сустрэліся каля плошчы Якуба Коласа з сябрамі, якія таксама ўзялі музычныя інструменты — дуды, гітары, бубны. Падышлі Пётр і Юля Марчанкі (палітвязні, затрыманыя разам з Калачамі, чакаюць суда).

«Агрэсіі ніякай не было, атмасфера святочная, усе вакол усміхаліся. Усе разам прайшліся праспектам Незалежнасці да плошчы Перамогі, потым па Пераможцаў калона пайшла да Стэлы. Патрабаванняў і папярэджанняў аб незаконнасці акцыі не чуў, бо гучала музыка. Далей шлях быў перакрыты і людзі павярнулі ў адваротны бок. Некалькі разоў выконвалі кампазіцыю Цоя «Перемен!», а потым разыйшліся», — патлумачыў ён у судзе.

Па падзеях 25 кастрычніка Уладзімір Калач адзначыў, гэта быў выхадны дзень, людзі ішлі па вуліцы Янкі Купалы і Багдановіча, рух не перакрывалі. Музыкі ішлі на пачатку калоны, выконвалі кампазіцыі і грамадскі парадак не парушалі.

І Уладзімір, і Надзея віну ў судзе прызналі толькі па частцы першай арт. 342, па частцы другой — навучанне і фінансаванне асоб для групавых дзеянняў — не.

Надзеі Калач ставяцца ў віну тры эпізоды: удзел у акцыях пратэсту 16 жніўня, 6 верасня і 25 кастрычніка.

Пад час допыту ў судзе яна казала, што пра мерапрыемства даведалася з сацыяльных сетак, ведала, што шмат затрымлівалі людзей на папярэдніх акцыях, ведала пра гвалт, які чыняць сілавікі пры разгонах.

«16 верасня мы вырашылі далучыцца да маршу, з сябрамі пра сустрэчу папярэдне не дамаўляліся, убачыліся ўжо на плошчы Якуба Коласа. Лозунгаў ніякіх не выкрыквала, у далоні не пляскала. Усвядоміла, што прымаю ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве не адразу, ды і то лічыла, што гэта падлягае адміністрацыйнай адказнасці ў горшым выпадку», — казала яна ў судзе.

Паказанні Надзеі Калач мала чым адрозніваюцца ад паказанняў яе мужа Уладзіміра.

За час знаходжання пад вартай, а гэта чатыры з паловаяй месяцы, у яе пагоршыўся стан здароўя, патрэбнае хірургічнае ўмяшальніцтва.

Абвінаваўца запрасіла музыкам па 2 гады турмы. Прысуд будзе абвешчаны ў аўторак.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе17

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе

Усе навіны →
Усе навіны

Кальцавую лінію метро хутка пачнуць будаваць. Першы ўчастак звяжа «Парк Дружбы народаў» з Вяснянкай1

Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра28

Эдуарда Бабарыку не пераводзілі на турэмны рэжым, ён застаецца ў калоніі ў Горках

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца9

Народны артыст Анатоль Ярмоленка стаў бізнэс-партнёрам кашалька Лукашэнкі4

Прадаецца былая рэзідэнцыя Лукашэнкі пад Віцебскам2

Мужчына піў гарбату ля ракі, убачыў, што тоне жанчына, выратаваў яе і проста сышоў. Яго знайшлі і ўзнагародзілі7

«У нас няма канкурэнтаў». Беларуска расказала, як адкрыла папулярны барбершоп у райцэнтры3

Зяленскі заявіў, што расійскія ўдары пашкодзілі ўсе электрастанцыі ў краіне1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе17

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць