Улада

Лукашэнку не запрасілі на банкет з нагоды адкрыцця Алімпіяды. Там будуць Пуцін і нават Рахмон з Бердымухамедавым

Спіс 30 гасцей, якія будуць на вітальным банкеце, быў апублікаваны на сайце міністэрства замежных спраў Кітая. На ім будуць прысутнічаць міжнародныя высокія асобы, якія ўдзельнічаюць у цырымоніі адкрыцця зімовых Алімпійскіх гульняў. Аляксандр Лукашэнка і яго сын Віктар у мерапрыемствах удзелу не прымуць, бо знаходзяцца пад санкцыямі МАК.

Як значыцца на сайце МЗС Кітая, на банкет запрошаныя каля 30 высокіх гасцей. Сярод іх мала кіраўнікоў заходніх дэмакратычных дзяржаў (напрыклад, прэзідэнт Польшчы), бо многія краіны абвесцілі дыпламатычны байкот Алімпіядзе ў Пекіне, то-бок не дасылаюць сваіх кіраўнікоў, а толькі спартсменаў.

Таму ў спісе значная колькасць прадстаўнікоў аўтарытарных рэжымаў. На банкеце будзе Уладзімір Пуцін, Эмамалі Рахмон з Таджыкістана, прэзідэнт Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаў, прэзідэнт Узбекістана Шаўкат Мірзіёеў і г.д. З вітальнай прамовай вступіць Сі Цзіньпін.

Нават у сітуацыі дыпламатычнага байкоту Лукашэнак не запрасілі на Алімпіяду.

У снежні 2020 года выканкам Міжнароднага алімпійскага камітэту пастанавіў, што «цяперашняе кіраўніцтва НАК належным чынам не абараніла беларускіх спартоўцаў ад палітычнай дыскрымінацыі», што супярэчыць Алімпійскай хартыі.

Выканкам МАК забараніў на той час старшыні НАК Аляксандру Лукашэнку і яго старэйшаму сыну Віктару, які з'яўляўся першым віцэ-прэзідэнтам НАК Беларусі, наведваць Алімпіяду ў Токіё-2020. 

Прычына — у ціску на спартоўцаў, якія падтрымалі пратэсты і падпісалі ліст супраць гвалту, таксама спартоўцаў прымушалі падпісаць праўладны ліст. Подпісы некаторых паставілі без іх ведама.

Пазней да спіса беларускіх спартовых скандалаў дадалася яшчэ і гісторыя з легкаатлеткай Крысцінай Ціманоўскай, якую прымусова хацелі выслаць з Токіа ў Беларусь. 

Кавід, канцлагеры, эканамічны крызіс, дыпламатычны байкот і расійска-ўкраінскі канфлікт. Свет з трывогай чакае пекінскай Алімпіяды

Сяргей Далідовіч: «За што юную спартсменку пазбаўляюць права займацца спортам у сваёй краіне?»

«Трапіла ў спіс іудаў». Чэмпіёнка Беларусі па конным спорце пра тое, як адмовілася падпісваць праўладны ліст і з'ехала ў Польшчу

Каментары

Цяпер чытаюць

У панядзелак па Беларусі могуць прайсці тарнада2

У панядзелак па Беларусі могуць прайсці тарнада

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску зацвіў рэдкі каштан ВІДЭА3

Сілавікі стварылі ў сацсетках акаўнт ад імя памерлай бабулі добраахвотніка, які змагаецца за Украіну10

Кубак Беларусі па футболе выйграў БАТЭ1

«З зарадкамі ўсё з самага пачатку пайшло не так». Беларус расказаў, як ездзіў на электракары з Мінска ў Ташкент1

Каля мінскага аэрапорта заўважылі бабра ВІДЭА2

Джон Траволта нечакана атрымаў ганаровую ўзнагароду ў Канах

Беларусцы прыйшоў падатак за сабак — 714 рублёў. Чаму так шмат?6

«Няма мэты прыняць усіх беларусаў свету». Як працуе першы беларускі шэлтар у Італіі1

Мір і Нясвіж перанасычаныя турыстамі. Ва ўсім вінаватыя блогеры і сацыяльныя сеткі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У панядзелак па Беларусі могуць прайсці тарнада2

У панядзелак па Беларусі могуць прайсці тарнада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць