У ноч на 18 мая расійскія войскі нанеслі ракетны ўдар па жылым квартале Дняпра, у выніку чаго пацярпелі 16 дарослых і 2 дзяцей.

«Расіяне ўдарылі па Дняпры ракетамі. Папярэдне, ёсць трапленне ў жылы квартал. Пагроза працягваецца. Заставайцеся ў бяспечных месцах», — папярэдзіў начальнік Дняпроўскай адміністрцыі Аляксандр Ганжа.
Дняпро знаходзіцца пад бесперапынным расійскім абстрэлам з 19‑й гадзіны вечара. Спачатку горад атакавалі ўдарныя БПЛА. А 02:30 расійскія войскі нанеслі ўдар па Дняпры балістычнымі і крылатымі ракетамі.
Цяпер чытаюць
«Узнікаюць уяўленні, што палітвязні мусяць быць стойкімі, сабранымі, удзячнымі. А рэальнасць розная». Пагаварылі з людзьмі, якія водзяць дэпартаваных літаральна за руку
Каментары