Здарэнні

У 2021-м сілавікі завялі каля 5500 крымінальных спраў за пратэсты

Летась у Беларусі зарэгістравана 87,7 тысяч злачынстваў. Сілавікі адзначаюць, што гэта на 7,8 тысячы менш, чым у 2020-м, паведамляе газета «На страже». Пры гэтым справаў за «пратэсную дзейнасць» было каля 5500. І яшчэ цікавае назіранне: з часу атрымання незалежнасці ў вышуку знаходзіцца 2,5 тысячы чалавек. Дык вось, амаль палову з іх у вышук абвясцілі ў 2021-м. 

Раней аб’яднанне хакераў публікавала запіс з голасам, падобным да голасу тагачаснага намесніка міністра ўнутраных справаў Аляксандра Барсукова, які даваў каманду менш звяртаць увагу на злачынствы на побытавай глебе (асноўны галаўны боль для сістэмы).

Пасля выбараў асноўныя высілкі былі накіраваныя на злачынствы, звязаныя з масавымі пратэстамі, у 2021-м дадалася ўзмоцненая барацьба з экстрэмізмам і тэрарызмам. Так адбылося пераразмеркаванне спецыялістаў і прэмій за выкананую работу.

Фота: Інтэрпал

Што тычыцца астатніх відаў злачынстваў, то зменшылася іх колькасць па лініі крымінальнага вышуку — забойствы, цяжкія цялесныя пашкоджанні, выкраданне аўто, махлярства, вымагальніцтва, крадзяжы.

Упершыню за пяць год скарацілася колькасць зарэгістраваных кіберзлачынстваў. Тым часам было зарэгістравана каля 5,5 тысячы злачынстваў «пратэснай скіраванасці».

Зменшылася колькасць ДТЗ — 3 333 выпадкаў зарэгістравана летась, у 2020 — 3 599, 2019 — 3 567, 2018 — 3 399, 2017 — 3418. Апошнія пяць год прыкладна 10% здарэнняў адбываюцца па віне п’яных кіроўцаў, гэта больш за 300 чалавек, летась такіх фактаў было крыху менш — 282 (8,5% ад усіх ДТЗ). Па-ранейшаму колькасць пацярпелых ў дарожна-транспартных здарэннях перавышае лічбу ў 4 тысячы чалавек, гінуць кожны год больш за 500. 

Аднак больш чым на чвэрць павялічылася колькасць цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў, асабліва ў сферах наркакантролю і супрацьдзеяння гандлю людзьмі.

Таксама на рост паўплывалі змены ў Крымінальным кодэксе, калі павялічылі тэрміны адказнасці па «пратэсных» артыкулах — за супраціўленне сілавікам, гвалт ці пагрозу гвалту ў дачыненні да сілавікоў і іншых службовых асоб.

Прычыны злачыннасці ў Беларусі не мяняюцца дзесяцігоддзямі — алкагалізацыя насельніцтва, сямейна-бытавыя праблемы, высокі ўзровень рэцэдываў злачыннасці і негатыўны ўплыў раней судзімых людзей.

Былі пытанні да дзеянняў мігрантаў на тэрыторыі краіны. Але сілавікі праблемы не бачаць.

МУС адзначае, што нягледзячы на значны рост колькасці замежнікаў, абстаноўка ў сферы міграцыйнага кантролю была бяспечнай, стабільнай і кіруемай, а колькасць злачынстваў, якія здзейснілі замежнікі, летась нават зменшылася.

Нагадаем, што ўлады праігнаравалі звароты грамадзян з просьбамі прыцягнуць да адказнасці мігрантаў за незаконную вырубку лесу ў прыгранічнай зоне. Штурм мяжы з беларускага боку і пашкоджанне інфраструктуры памежнага пункта таксама засталіся без прававой ацэнкі.

У Беларусі кожнае пятае злачынства — на п’яную галаву. Гэта адзін з самых высокіх паказальнікаў на постсавецкай прасторы

Рада бяспекі заявіла аб паспяховай барацьбе з тэрарызмам

Каментары

Цяпер чытаюць

Папулярная маладая блогерка з Чэрыкава памерла неўзабаве пасля нараджэння дзіцяці6

Папулярная маладая блогерка з Чэрыкава памерла неўзабаве пасля нараджэння дзіцяці

Усе навіны →
Усе навіны

У Францыі з царквы скралі і знішчылі мошчы святога Мікалая — таго, хто стаў правобразам Санта-Клауса6

Гамяльчук збіў сяброўку, скінуў яе з другога паверха, а пасля прапанаваў ажаніцца3

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў8

На Арлоўскай у Мінску сталі зносіць двухпавярховікі2

Зяленскі назваў найхутчэйшы спосаб завяршыць вайну32

Качанаву спыталі пра Threads. Яна адказала, што на дэстабілізацыю Беларусі «кінутыя такія грошы»31

У беларускіх чатах у Польшчы вярбуюць трафарэтчыкаў. За надпіс «Слава УПА» на помніку абяцаюць 500 даляраў14

Беларуска непрыемна здзівілася, калі пабачыла ў Гродне дзіцячыя танкі побач з будынкам былой камендатуры7

Беларус не зразумеў, чаму яму вярнулі толькі 75% кошту білетаў на канцэрт1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Папулярная маладая блогерка з Чэрыкава памерла неўзабаве пасля нараджэння дзіцяці6

Папулярная маладая блогерка з Чэрыкава памерла неўзабаве пасля нараджэння дзіцяці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць