Ілан Маск адгукнуўся на просьбу міністра лічбавай трансфармацыі Украіны Міхаіла Фёдарава і даў доступ Украіне да спадарожнікавага інтэрнэту Starlink.

«Паважаны Ілан Маск! Пакуль вы спрабуеце каланізаваць Марс — Расея спрабуе каланізаваць Украіну! Пакуль вашы ракеты паспяхова прызямляюцца з космасу — расійскія ракеты бамбяць ўкраінскія дзіцячыя сады і бальніцы! Мы маем патрэбу ў падтрымцы — прашу вас як мага хутчэй забяспечыць Украіну станцыямі Starlink і доступам да спадарожнікавага інтэрнэту!» — напісаў міністр.
Маск адказаў, што сэрвісы Starlnik цяпер даступныя ва Украіне, яшчэ больш станцый — на шляху.
Што такое Starlink, чытайце тут:
500 даляраў за тэрмінал і даступнасць нават у сельскіх рэгіёнах. Чым цікавы інтэрнэт ад Ілана Маска
Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося
Каментары