Усяго патроху

Заснавальнік клінікі для жанчын збіраецца на Эверэст з яйцаклеткамі і сперматазоідамі беларусаў

Андрэй Пекураў, адзін з заснавальнікаў сеткі клінік рэпрадуктыўнага здароўя EVACLINIC, даставіць на Эверэст донарскія палавыя клеткі, а таксама запіскі з пажаданнямі кліентаў.

Фота: andrey.pekurov / Instagram

Андрэй Пекураў цяпер знаходзіцца ў базавым лагеры Эверэста на вышыні 5364 метры, дзе рыхтуецца скарыць самую высокую кропку свету. Да гэтай падзеі ў кампаніі запушчаны незвычайны праект — Еva Galáctica, паведамляе marketing.bу.

— Кожны можа пакінуць у EVACLINIC ці на спецыяльным сайце свае мары, а Андрэй Пекураў даставіць іх на найвышэйшую кропку планеты!

І адтуль прашэпча самому Сусвету, каб усе яны спраўдзіліся! І гэта яшчэ не ўсё! Скараць гару Андрэй Пекураў будзе з вельмі важным і вельмі каштоўным грузам ад банка донарскіх палавых клетак. На вяршыню Эверэста Андрэй падыме д'юар (спецыяльны посуд), у якім у вадкім азоце пры тэмпературы мінус 196 С захоўваюцца крыакансерваваныя яйцаклеткі і зародкі, — распавялі ў EVACLINIC.

Навошта гэта робіцца, не паведамляецца, але гаворыцца, што крыякансерваваных рэпрадуктыўных клетак, з якіх могуць нарадзіцца дзеці, на Эверэсце яшчэ не было.

Старт фінальнага штурму вяршыні запланаваны на 18 траўня 2022 года.

Каментары

Цяпер чытаюць

Стваральніца Belaruskicry упершыню пасля доўгай паўзы расказала, што цяпер з брэндам пасля прызнання яго экстрэмісцкім

Стваральніца Belaruskicry упершыню пасля доўгай паўзы расказала, што цяпер з брэндам пасля прызнання яго экстрэмісцкім

Усе навіны →
Усе навіны

Перастаў працаваць паблік «Беларуская турма» ў сацыяльнай сетцы «УКантакце»1

Пальчыс адказаў на прэтэнзію — «чаму народ вадзілі па праспектах» у 2020‑м61

Ціханоўскі з Карач згенеравалі 50‑старонкавы «маніторынг» дзейнасці «Нашай Нівы». Што з ім не так?44

Фонд Талая, што вінавацяць у русіфікацыі ўкраінскіх дзяцей, стварае цэнтр пад Барысавам3

«На 90% падтрымалі настаўнікі, а аднакласнікі не ацанілі». Дзяўчына расказала, як перайшла на беларускую мову20

У Гродзенскім заапарку нарадзілася дзіцяня міні-аленя — яго выратавала каза4

Сузаснавальнік Telegram Мікалай Дураў упершыню ажаніўся. Яго жонка можа быць звязаная з расійскімі спецслужбамі18

«Працаваў у дальнабоі больш за 20 гадоў». Што вядома пра загінулага ў страшным ДТЗ у суботу пад Старымі Дарогамі кіроўцу грузавіка?3

Памерла партызанка Клаўдзія Сяргеева. Ёй было 98 гадоў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стваральніца Belaruskicry упершыню пасля доўгай паўзы расказала, што цяпер з брэндам пасля прызнання яго экстрэмісцкім

Стваральніца Belaruskicry упершыню пасля доўгай паўзы расказала, што цяпер з брэндам пасля прызнання яго экстрэмісцкім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць