Грамадства1010

Мінск спакушае Вашынгтон калійнымі ўгнаеннямі?

Эксперты дапускаюць, што патэнцыйна Беларусь магла б прадаваць угнаенні ў Амерыку.

Руднік «Беларуськалія». Фота: Наша Ніва

Беларускія ўлады могуць спакушаць ЗША пастаўкамі калійных угнаенняў па канкурэнтных цэнах. Гэту тэму абмяркоўвалі эканамісты і палітолагі ў літоўскіх СМІ.

Сёння ЗША купляюць калій пераважна ў Канадзе. Гэта дае Атаве зручны рычаг для ціску на гандлёвых перамовах з Вашынгтонам, што ідуць са скрыпам.

Прадукцыя «Беларуськалія» раней мела асноўныя рынкі збыту ў Кітаі і Індыі. Лагістыка паставак на амерыканскі рынак такая ж магчымая. Амерыканскі рынак вялізны, попыт на ім гарантаваны: ЗША — адзін з найбольшых вытворцаў сельгаспрадукцыі ў свеце.

Для Мінска такая пераарыентацыя магла б быць цікавая не толькі з эканамічных, але і з палітычных меркаванняў: тады б Вашынгтон стаў кроўна зацікаўлены ў тым, каб Еўропа — а гэта перадусім Польшча і Літва — больш не перакрывалі Мінску транзітных шляхоў.

Самы танны маршрут перавозкі ўгнаенняў — праз Літву, порт Клайпеды, дзе існуе адмыслова пабудаваны пагрузачны тэрмінал. Бар’ер — санкцыі ЕС супраць лукашэнкаўцаў і кепскія адносіны Вільні і Мінска. Яны былі ўведзеныя ў 2022 годзе ў адказ на гібрыдныя агрэсіўныя дзеянні Беларусі і напад на Украіну.

Санкцыі супраць «Беларуськалія» — самыя балючыя з усіх уведзеных супраць лукашэнкаўцаў. Многія іншыя абмежаванні лёгка ці складана, але абыходзяцца. Але для калію іншай таннай лагістыкі няма, і Мінск губляе на гэтым каля мільярда даляраў за год.

Чытайце таксама: Вось закрытая статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць

У Вільні пабойваюцца апынуцца ў сітуацыі, калі амерыканцы пра нешта дамовяцца з Мінскам цераз галаву літоўцаў і палякаў. Міністр замежных спраў Літвы Кястуціс Будрыс пабываў у Вашынгтоне і размаўляў са спецпасланнікам прэзідэнта ЗША па Беларусі Джонам Коўлам. У амерыканскай сталіцы міністр дэманстраваў цвёрдасць.

Старшыня беларускага КДБ — і галоўны перамоўнік з амерыканцамі — Іван Церцель пасля нарады ў Аляксандра Лукашэнкі па пытаннях адносінаў з ЗША 14 кастрычніка казаў: «Мы маем усе шанцы, усе шанцы ў цэлым, каб дасягнуць прарыву ў адносінах са Злучанымі Штатамі і Заходняй Еўропай, мы адкрытыя для гэтага. І думаю, што ў найбліжэйшы час мы пачуем добрыя навіны на гэтым трэку».

Аднак прайшоў месяц, але ніякіх вялікіх зрухаў не адбылося. Праўда, Польшча ад сёння часткова адкрыла два памежныя пераходы: у Брузгах і Бераставіцы. Затое адносіны з Літвой спікіравалі на дно пасля налётаў метэазондаў з кантрабандай з беларускай тэрыторыі. Вільня ўспрыняла гэта як гібрыдную атаку і ў адказ ужыла крайнюю меру: закрыла мяжу, за чым пайшла бурная рэакцыя Мінска пад апладысменты расійскай прапаганды. Прасіць прабачэння беларускі дыктатар публічна адмовіўся. Наадварот, Мінск забараніў выезд літоўскіх грузавікоў у Беларусі праз трэція краіны, фактычна, арыштаваўшы іх.

Літва, порт Клайпеды сталі асноўнай дарогай экспарту ўгнаенняў «Беларуськалія» каля 20 гадоў назад. Да 2021 года, да атак мігрантамі, Літва паслядоўна і адназначна выступала супраць распаўсюджвання рэжыму санкцый на прадукцыю «Беларуськалія». Так было, прыкладам, у 2011 годзе, калі менавіта група краін на чале з Літвой заблакавала пакет аналагічных санкцый, за якія выступаў шэраг іншых краін ЕС у адказ на парушэнні правоў чалавека ў Беларусі.

Да ўвядзення санкцый праз порт Клайпеды адгружалася каля 11 мільёнаў тонаў беларускіх угнаенняў штогод. ЗША спажывае за год ад 7 да 10 мільёнаў тонаў калійных угнаенняў. Беларусь патэнцыйна здольная забяспечваць усе патрэбы ЗША ў гэтай сыравіне.

Такая здзелка Беларусі была б выгадная. Але ў сітуацыі, калі рэжым Лукашэнкі рухаецца ў бок таталітарызму і працягвае падтрымліваць расійскую вайну ва Украіне, еўрапейскія краіны бачаць у Беларусі пагрозу.

Каментары10

  • галоўнае ЗША прымусіць Балтаў сняць блякаду РБ
    17.11.2025
    " Менск спакушае Вашынгтон калійнымі ўгнаеннямі?"

    цудоўна, галоўнае ЗША прымусіць Балтаў сняць крымінальную блякаду РБ
  • Отец Засандалий
    17.11.2025
    [Рэд. выдалена]
  • бабруйчанін
    17.11.2025
    Сапразднае абліччэ буржуяў імпэрыалістаў Самоса Бакаса ці Мао Цзіньпінь.. абы канцэссі %500 ці 700% прыбытка падпарадкаванне )))
    Дземакрацыю жадалі Закон Права тысячы палітычных міліен у выгнанні ..вай вай якая беда 5 год 25 вай смяротнае пакаранне ..няможа быць
    Павявернемся да % колькі там $ каштоўнасцей )))

Цяпер чытаюць

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА22

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Упершыню з 2022 года міністр замежных спраў Германіі сустрэўся з Лаўровым7

«Ведаеце, Лукашэнка не прэзідэнт». Яны так усміхнуліся, кіўнулі». Дэпартаваны з Грузіі Леў Міхееў расказаў, як з ім абыходзіліся ў Арменіі3

Саюз палякаў у Беларусі аднаўляе магілу польскага генерала пад Гроднам ФОТАФАКТ34

Трамп не пусціў CNN на борт свайго самалёта1

Цягнік, які ішоў з расійскай Анапы ў Мінск, затрымаўся ў дарозе праз пашкоджанне ўкраінцамі чыгункі на Браншчыне1

Прэзідэнтам FIDE стаў былы расіянін з казахстанскім пашпартам. Ён знаходзіцца пад украінскімі санкцыямі2

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё35

Трамп спадзяецца на пагадненне паміж Зяленскім і Пуціным яшчэ да суровай зімы2

На прыпынкавых павільёнах у Мінску дададуць новыя агароджы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА22

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць