Усяго патроху1515

У Гомельскім цырку паказалі праграму да 80‑годдзя перамогі — з сярпом, молатам і штурмам Рэйхстага

На арэне дэманструюць сцэны франтавога жыцця, але з удзелам дрэсіраваных мядзведзяў, сабак і марскіх ільвоў.

Фота: anna_kutsakova / Instagram

На сайце Гомельскага дзяржцырка гэту пастаноўку апісваюць як сумесную працу самога цырка і Расійскай дзяржаўнай цыркавой кампаніі. Аўтары апісання не шкадуюць эпітэтаў:

«Гэта не проста шоу — гэта падарожжа ў часе. Вы пабачыце вайну вачыма ветэранаў: першы бой, лісты з дома, канцэрты на перадавой, штурм Рэйхстага і трыўмфальны Парад перамогі.

Кожны эпізод — асобная гісторыя, расказаная праз галавакружныя цыркавыя нумары, якія зрабіліся метафарай мужнасці і моцы духу».

Якім чынам у гомельскім цырку сабраліся ўсё гэта расказваць? 

Напрыклад, у праграме ўдзельнічаюць паветраныя гімнасты, акрабаты і жанглёры, чые выступы «ўвасабляюць гераізм салдатаў». Таксама абяцаюць паказаць сцэны франтавога жыцця, але з удзелам дрэсіраваных мядзведзяў, сабак і марскіх ільвоў.

Фота: anna_kutsakova / Instagram

Яшчэ ў праграме ёсць «легендарны конны атракцыён імя народнага артыста Расіі Тамерлана Нугзарава», у якім удзельнічаюць 19 коней. Абяцаюць рарытэтныя матацыкл і самалёт, вайсковую форму ваенных часоў і выступы ў стылі цыркавых артыстаў 40-х, якія ўдзельнічалі ў франтавых брыгадах.

Фота: gomel_circus / Instagram

Для поўнага пагружэння ў эпоху падчас шоу паказваюць архіўныя відэа, уключаюць старую музыку і спецэфекты накшталт святла і дыму.

Першыя наведнікі ўжо зацанілі пастаноўку ў канцы кастрычніка, і ў сеціве багата здымкаў і відэа з той праграмы. Дзякуючы ім мы ведаем, што наконт формы ў анонсе не схлусілі: на кадрах можна ўбачыць паветраных гімнастаў у амплуа савецкіх салдат, дзяўчат у сукенках у духу 40-х, цыркачак з пафарбаванымі вуснамі ў авіяшлемах, якія выкочваюць на арэну мадэль самалёта. І чырвоны сцяг з сярпом і молатам.

Фота: anna_kutsakova / Instagram

Паказваць шоу плануюць да 30 лістапада.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары15

  • Ёсік
    17.11.2025
    А жыхары-глядачы сядзелі і глядзелі. Цьху, беларусы, ганьба вам за гэткія паводзіны. Устаў ды сышоў, хай задушацца той вайной і гэтымі 30-50 рублямі. Дурня маскалёў скага паставілі міністрам культуры, гляджу ўсе дурні павылазілі на кіруючыя пасады. І да вас, артысты, пытаньне - няўжо няма да сябе павагі? Клоўны і блазаны.
  • А
    17.11.2025
    Почему бездействуют санитары?
  • Ф
    17.11.2025
    НН, не забавайцеся дадаваць да такіх пулікацый: "На правах рэкламы".

Цяпер чытаюць

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Усе навіны →
Усе навіны

Беластоцкага актывіста Вайцяхоўскага, які вярнуўся ў Беларусь праз камісію па вяртанні і інтэрв'ю БТ, абвясцілі яшчэ і тэрарыстам9

Манашкі разбурылі ў Навагрудку школу, якую пабудавалі святыя мучаніцы, і цяпер просяць грошы на навабуд19

У Кіраве быў атакаваны завод «Авітэк»

200 чалавек за дзень. Што вядома пра страты Расіі ва Украіне да канца ліпеня?8

Новы трэнд сярод падлеткаў — расшпіленыя джынсы27

Мазырскі НПЗ трапіў пад санкцыі ЕС8

Зяленскі сустрэнецца з Трампам на наступным тыдні

Латушка перадасць інфармацыю пра Мельнікаву польскай пракуратуры12

Чаму грэнландская акула жыве да 400 гадоў?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць