Грамадства55

«Байсол» запускае калядны збор для дзяцей палітвязняў

Сёлета чакаецца больш за 200 заявак, і мэта кампаніі — сабраць 20 000 еўра, што дазволіць выплаціць па 100 еўра на кожнае дзіця.

Заяўкі прымаюцца анлайн да 21 снежня, выплаты будуць ажыццяўляцца па меры паступлення сродкаў.

Збор прызначаны для таго, каб сем’і палітзняволеных маглі стварыць дзецям адчуванне свята і атрымаць дадатковую падтрымку ў перыяд, які асабліва балюча адчуваецца праз адсутнасць родных.

«Байсол» прымае ахвяраванні ў любой валюце, аплата магчымая карткай і праз PayPal. 

BYSOL прымае заяўкі ад сем’яў, якія пацярпелі ад рэпрэсій, і ад тых, хто цяпер даглядае дзяцей палітзняволеных. На кожнае дзіця да 16 гадоў прадугледжаная выплата 100 еўра.

Заяўкі прымаюцца як унутры Беларусі, так і за яе межамі. Падаць заяўку могуць:

— сем’і палітзняволеных з дзецьмі, дзе адзін або абодва бацькі знаходзяцца ў зняволенні не менш за тры месяцы, уключаючы «хімію»;

— былыя палітзняволеныя з дзецьмі;

— бацькі, якія адбываюць «хатнюю хімію», калі яны маюць інваліднасць, з’яўляюцца пенсіянерамі або выхоўваюць дзяцей да трох гадоў.

Выплаты будуць ажыццяўляцца па меры паступлення сродкаў і ў парадку чарговасці да поўнага выдаткавання бюджэту кампаніі.

Каментары5

  • Пытанне
    17.11.2025
    Ці можна даведацца, які заробак у айца Моцкуса з Байсола? І якое дачыненне летувісскі грамадзянін мае ўвогуле да беларускіх дзяцей?
  • 00
    17.11.2025
    А как получат эти деньги семьи в Беларуси?
  • Арсэн
    17.11.2025
    00, не думаю, што вам хтосьці адкажа пра гэта ў каментарах ці дзе-кольвек публічна

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

Маск з гумарам пракаментаваў паразу партыі, у якую ён уклаў 400 мільёнаў даляраў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць