«Хлусня, падтасоўка фактаў, фэйкі»: Луцкі пахваліўся асабістым удзелам у пагроме Tut.by
Экс-кіраўнік Мінінфарма, намеснік старшыні Адміністрацыі прэзідэнта Ігар Луцкі пракаментаваў прызнанне Tut.by экстрэмісцкай арганізацыяй і адзначыў сваю ролю ў закрыцці партала, піша Зеркало.

Пра гэта ён заявіў у перадачы «Скажінемолчі», што ідзе на адным з дзяржканалаў.
— Асобныя інтэрнэт-выданні пішуць, што на пасадзе міністра інфармацыі вы запомніліся моцным ціскам на недзяржаўныя выданні. Вам падабаецца такая фармулёўка? — спытала Луцкага адна з вядучых.
— Я спакойна стаўлюся да любых фармулёвак, — адказаў чыноўнік. — Я рабіў сваю працу, выконваў абавязкі. Я бачыў, што СМІ, якія працавалі ў той час, працавалі ў парушэнне Канстытуцыі. Быў прамы замах на суверэнітэт і незалежнасць нашай краіны, фінансаванне гэтых СМІ, недзяржаўных, ажыццяўлялася звонку, і каардынавалася таксама звонку. Яскравы прыклад таму — цяперашняе рашэнне па Tut.by. Яго прызналі экстрэмісцкім.
— Вы падтрымліваеце гэтае рашэнне?
— Несумненна.
— А растлумачце свой пункт гледжання. Гэта будзе цікава паслухаць тым, хто яшчэ спачувае.
— Ну, мы вельмі дэталёва аналізавалі тады, у 2020 годзе, я ж прайшоў усе судовыя інстанцыі, закрываючы Tut.by, па-простаму кажучы. Хлусня, падтасоўка фактаў, фэйкі — гэта тое, чым займаўся ў той момант Tut.by. Гэта вяло фактычна да дэстабілізацыі абстаноўкі і прывяло па выніку да таго, што мы прынялі гэтае рашэнне аб закрыцці гэтага рэсурсу. Усе рашэнні аб гэтым былі юрыдычна вывераныя, прайшлі ўсе судовыя інстанцыі, гэта не проста ўзялі і закрылі, як «Жоўтыя злівы». Усё было зроблена па законе. Але сёння, як бы, мы глядзім, выкрываюцца новыя факты… Я так разумею, што тыя, хто павінен быў прааналізаваць працу гэтага рэсурсу больш глыбока з улікам выяўленых фактаў — прынятае рашэнне аб прызнанні яго экстрэмісцкім.
-
«А рускіх імёнаў не знайшлося?» Былы футбаліст зборнай Расіі здзівіўся імёнам беларускіх дзяцей
-
«У дачкі мукавісцыдоз, у сына дыябет і аўтызм. Іх мама ў турме, і дзеці цяпер на мне адным». Сям'і палітвязня патрэбная дапамога
-
У Вільні пакажуць раструшчаны сілавікамі бюст Івана Луцкевіча. Да 120‑годдзя «НН» Беларускі музей адкрывае выставу з унікальнымі экспанатамі
Каментары