Грамадства

Хворую на анкалогію пенсіянерку раздзявалі сілай. Новыя дэталі суда па справе Аўтуховіча

Суд па справе «групы Аўтуховіча» ідзе ў турме Гродна. Як стала вядома «Нашай Ніве», прыкладна з тыдзень таму начальнік гродзенскай турмы сышоў у адпачынак. Кіраванне ўзяў на сябе адзін з яго намеснікаў — і правілы сталі яшчэ больш бесчалавечнымі. 

Днямі з’явіліся шакуючыя падрабязнасці з судзілішча па справе Аўтуховіча: аднаго з абвінавачаных, інваліда Уладзіміра Гундара, проста ў трусах прынеслі ў клетку і прыкавалі да яе кайданкамі. Мужчына крычаў і абураўся, за што быў выдалены.

Па інфармацыі «Нашай Нівы» праз прынізлівыя працэдуры праходзяць усе абвінавачаныя. 

Цяпер перад пасяджэннямі ўсіх абвінавачаных па справе Аўтуховіча звышпільна надглядаюць. З’явілася гэтае новаўвядзенне якраз пасля таго, як начальнік сышоў у адпачынак.

Усіх абвінавачаных выводзяць з камер перад пасяджэннямі і прымушаюць здымаць вопратку, нават трусы. Работнікі турмы абшукваюць, абмацваюць людзей, праганяюць іх праз рамку сканера. У чаканні «праверкі» аголеных абвінавачаных трымаюць у калідоры. Мужчын і жанчын «правяраюць» асобна. 

Менавіта праз гэта пачаў пратэставаць Уладзімір Гундар. Ён адмовіўся раздзявацца, за гэта на адно з пасяджэнняў яго прынеслі на руках і пасадзілі ў клетку. Мыліц не далі (Гундар інвалід, былы афганец, няма адной нагі). 

У наступны раз ён ізноў адмовіўся — вось тады яго прынеслі ў клетку проста ў трусах і прыкавалі кайданкамі.

Але абураўся раздзяваннямі не толькі Гундар.

Перад апошнім пасяджэннем адмовілася раздзявацца і даваць рэчы на праверку і Галіна Дзербыш: яна пенсіянерка, хварэе на анкалогію. Тады з яе пачалі сцягваць вопратку сілай, падчас гэтага парвалі майку жанчыны. На судзе была бачна дзірка сантыметраў дзесяць на баку.

Галіна Дзербыш, 60-гадовая бухгалтарка з Гродзенскага раёна, перанесла дзве аперацыі па выдаленні пухлінаў 

Дзербыш падала хадайніцтва на пасяджэнні: прасіла суддзю спыніць гэтыя прынізлівыя раздзяванні. Суддзя Філатаў адказаў: гэта не тычыцца справы, звяртайцеся да кіраўніцтва турмы!

Дарэчы, выдалялі з апошніх пасяджэнняў не толькі Гундара.

За нейкія «не тыя» пытанні выдалілі і Мікалая Аўтуховіча. Праўда, і ён, і Гундар з’явіліся на наступным пасяджэнні — прычым ніхто не хадайнічаў іх вярнуць. Мужчын проста прывялі ў клеткі.

Таксама вядома, што абвінавачанай Вользе Маёравай на адным з апошніх пасяджэнняў стала кепска. Выклікалі доктара, ён праверыў цукар, паказала 6,6. Доктар сказаў — нармальна.

Жанчыне відавочна было кепска, яна амаль не магла сядзець, за што пачула ад суддзі Філатава: «Маёрава, сядзьце нармальна! Не пасміхайцеся!»

На апошніх пасяджэннях выслухоўвалі сведкаў па справе. Адным быў былы супрацоўнік КДБ, «на дадзены момант беспрацоўны», мужчына ўзростам каля 40. Працаваў у КДБ з 2013-га па 2017-ы, расказваў, што падчас службы меў аператыўныя даныя пра Гундара: нібыта той быў знаёмы з Сямёнам Сяменчанкам (украінскі дэпутат, былы камандзір батальёна «Данбас» ЗСУ.НН), ёсць нават фота з сацсетак.

Другі сведка — выкладчык фізкультуры з Ліды. Яму задалі пытанне: як пазнаёміўся з Аўтуховічам? 

На што мужчына адказаў: «Я і не знаёміўся. Прачытаў у інтэрнэце, што ёсць такі прадпрымальнік, зацікавіўся яго гісторыяй — і проста дадаў яго ў сябры ў фэйсбуку». 

Пракурорка пацікавілася: вы скідвалі Аўтуховічу даныя на двух міліцыянтаў з Ліды? 

Сведка сказаў на гэта: «Мікалай спытаў, ці няма ў Лідзе цікавых міліцыянтаў? А мяне дзеянні нашых супрацоўнікаў прыводзілі ў жах. І я проста загугліў і кінуў Аўтуховічу адрасы і прозвішчы дваіх міліцыянтаў з сайта ці канала «Дошка ганьбы Ліда». Быў на эмоцыях».

Цікавы момант: за распаўсюд персанальных даных сілавікоў беларусаў бязлітасна судзяць, многія атрымліваюць годы калоніі. Але, выглядае, гэты лідскі фізрук пазбег гэтых наступстваў. Выслухаўшы яго паказанні, суддзя сказаў: дзякуй, вы свабодныя!

Каментары

Памерла Святлана Курс. У яе творах спалучаліся магія жывога жыцця і бязлітасны псіхалагізм. А ў публічных выступах і ФБ — рэзкі антыімперыялізм і элегантны лірызм15

Памерла Святлана Курс. У яе творах спалучаліся магія жывога жыцця і бязлітасны псіхалагізм. А ў публічных выступах і ФБ — рэзкі антыімперыялізм і элегантны лірызм

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі мігранта з Беларусі асудзілі за распальванне варожасці да мігрантаў з Азіі1

Засталося толькі два тыдні, каб падаць заяўку на тры прэстыжныя праграмы навучання і прафесійнага развіцця ў ЗША

Паліна Лур'е прадае ў Маскве кватэру Ларысы Долінай, за якую судзілася год8

38‑гадовую Алену з Кобрына асудзілі за палітыку3

Два абаронцы зборнай Аргенціны праігнаравалі Трампа на ўзнагароджанні

10 чалавек загінулі ў порце Адэсы ў выніку ўдару па судне, якое перавозіла збожжа2

Ратавальнікі эвакуявалі з Эльбруса цела 11‑гадовага хлопчыка і пацярпелага бацьку2

Ціханоўская пра офіс у Варшаве: На адзін з паверхаў зможа прыйсці кожны10

Праваабаронца Васіль Завадскі пайшоў вучыцца на гештальт-тэрапеўта4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памерла Святлана Курс. У яе творах спалучаліся магія жывога жыцця і бязлітасны псіхалагізм. А ў публічных выступах і ФБ — рэзкі антыімперыялізм і элегантны лірызм15

Памерла Святлана Курс. У яе творах спалучаліся магія жывога жыцця і бязлітасны псіхалагізм. А ў публічных выступах і ФБ — рэзкі антыімперыялізм і элегантны лірызм

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць