У баі пад Лісічанскам, імаверна, загінула некалькі беларусаў, два трапілі ў палон
У разведцы, якая скончылася сутыкненнем з расійскай калонай, паводле інфармацыі «Нашай Нівы», удзельнічала 11 чалавек. Пяцёра з іх вярнуліся жывымі, шасцёра — не вярнуліся. Расіяне паказалі на відэа двое палонных. Як мінімум адзін даказана загінуў — Іван «Брэст» Марчук. Але выглядае, што загінулых болей. Байцы палка апазнаюць у апублікаваных фота сваіх паплечнікаў.

Нам вядомыя пазыўныя байцоў, якія, меркавана, загінулі ў тым баі. Але афіцыйна полк імя Каліноўскага пакуль не паведамляе аб смерці іншых пабрацімаў.
Паведамленне аб смерці Івана Марчука грунтуецца на фотаздымку, апублікаваным у адным з фашысцкіх каналаў. «Брэст» там выразна пазнавальны.
З вялікай імавернасцю пазнаецца яшчэ адно цела.
«Няма 100% упэўненасці ў асобах загінулых, застаецца імавернасць, што яны жывыя, таму мы пакуль не паведамляем, хутка будзе прэс-рэліз», — сказалі «Нашай Ніве» ў батальёне.
-
Палякі разабралі на мяжы аўтамабіль жонкі важнага беларускага чыноўніка. У пошуках наркотыкаў
-
Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны
-
Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы
Каментары