Кіно

«Жанчына пры грошах» — лёгкая, яркая і кранальная камедыя пра падманутую жонку мільярдэра 

Калі вы шукаеце лёгкі, смешны і пры гэтым не дурны серыял, звярніце ўвагу на гэтую навінку ад Apple TV+. Мая Рудольф добра грае, а сюжэт зацягвае.

Фота: Apple TV+

Верагодна, не кожны зразумее душэўныя мукі настолькі непрыстойна заможнай мільярдэркі, што яна займае трэцяе месца па багацці сярод жанчын у ЗША. Тым не менш, «Жанчына пры грошах» — серыял, які прымусіць вас па-сапраўднаму спачуваць галоўнай гераіне. І ўсё праз туз у рукаве — актрысу Маю Рудольф, якая грае Молі Новак (пазней Уэлс), жанчыну, што хутка стане адной з самых вядомых падманутых жонак у заходнім свеце, піша Guardian.

Молі замужам за тэхнамагнатам Джонам Новакам (Адам Скот, зорка офіснага серыяла «Раздзяленне»), і ўсё яе жыццё напоўнена раскошай і багаццем. Яны жывуць у велізарным асабняку, плаваюць на яхтах з басейнам, а на дні нараджэння Молі выступае поп-зорка мінулага Сіл.

Калі Молі разумее, што яе тэхнамагнат меў сувязь з маладзейшая жанчынай, яна пакідае свой дом (і шлюб) на яркім люксавым аўтамабілі і зарабляе на разводзе 87 мільярдаў даляраў. Далей нарэшце вольная Молі падарожнічае па вечарынах ад Рыа да Пхукета і спрабуе навярстаць там тую шалёную маладосць, якой у яе ніколі не было.

А потым прыходзіць асэнсаванне, і новаспечаная Молі Уэлс пачынае шукаць сэнс новага жыцця. Яна даведваецца, што існуе дабрачынны фонд, заснаваны ад яе імя і на яе грошы. І хаця Молі даўно не працавала, яна вырашае, што зараз самы час вярнуцца ў офіс і пачаць займацца сваім фондам.

З першага погляду «Жанчына пры грошах» выглядае сатырай на звышбагатых. Але аўтары не спыняюцца на гэтым і ператвараюць стужку ў мілую камедыю. Молі — глухая і адарваная ад рэальнасці прадстаўніца эліты, і яе спробы паўдзельнічаць у працы фонду проста жахлівыя. Чаго толькі вартая яе прамова на адкрыцці прытулку для бяздомных — яна прымусіць вас адчуць сапраўдны сорам за экс-жонку тэхнамагната.

І ўсё роўна серыял зроблены з вялікім густам. Сапраўдная кіраўніца фонду Сафія — голас разуму ва ўсёй гэтай сітуацыі і чалавек, які спрабуе ўраўнаважыць дзіўныя ўчынкі Молі. Вам спадабаецца тое, як яна адказвае на доўгі і эмацыйны расповед мільярдэршы пра яе жыццёвыя страты: «Прабачце, мяне гэта не хвалюе». Ідэальная інтанацыя для гутаркі з багачкай.

Без Маі Рудольф гэты серыял не спрацаваў бы, але ж не толькі яна — сакрэт яго эфектыўнасці. Але ж Молі павінна зразумець, што яна — не цэнтр сусвету, і акцёры другога плана ствараюць персанажаў, якія здольныя дапамагчы Молі ў гэтым. У «Жанчыне пры грошах» ёсць свой гумар (згадаем хаця б сцэну, дзе Молі паядае курыныя крыльцы), але ёсць і кранальныя моманты.

Серыял добра расказвае пра сяброўства, у ім нават ёсць намёкі на рамантычную лінію, хаця яна там і не галоўная. У выніку мы маем стужку пра дрэннага (ці вельмі наіўнага) чалавека, які проста жадае стаць лепшым. Усяго гэтага дастаткова для таго, каб пад канец серыяла вы пачалі па-сапраўднаму перажываць за яго герояў.

Рэйтынгі на вялікіх сусветных рэсурсах:

IMDB — 6,3 / 10

Rotten Tomatoes — 81%

Што паглядзець. «Зіхатлівыя» — захапляльны трылер з бездакорнай Элізабет Мос

Што паглядзець. «Лінкальн» для адваката» — больш, чым проста серыял пра суд

Каментары

Цяпер чытаюць

Стала вядомая асоба беларускі, якая загінула ў Батумі. Разам з ёй у перакуленым мікрааўтобусе была дачка4

Стала вядомая асоба беларускі, якая загінула ў Батумі. Разам з ёй у перакуленым мікрааўтобусе была дачка

Усе навіны →
Усе навіны

Літоўскі блогер паскардзіўся, што «Наша Ніва» няправільна пераказала яго дыялог са Спарышам. Камісія па этыцы стала на бок «НН»16

Пункт «Кузніца» на польска-беларускай мяжы падключылі да новай хуткаснай дарогі6

Раскрытыя падрабязнасці забойства ва Ушачах нованароджанага дзіцяці

Вынеслі прысуд 54 абвінавачаным па справе махлярскіх кол-цэнтраў3

Львоўскі: Лугіной было б добра жыць пару стагоддзяў таму, калі было модна скардзіцца на сялян8

Apple вярнула статус самай дарагой кампаніі свету1

Ва Уроцлаве затрымалі двух нападнікаў, што жорстка збілі ўкраінскую пару. Што за яны40

Прахадныя балы ў медыцынскія ўніверсітэты ўпершыню істотна ўпалі ЛІЧБЫ3

Статкевіч: У 1917 годзе прынцып «Война до победного канца» ўжо прывёў Расію да нацыянальнай катастрофы39

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядомая асоба беларускі, якая загінула ў Батумі. Разам з ёй у перакуленым мікрааўтобусе была дачка4

Стала вядомая асоба беларускі, якая загінула ў Батумі. Разам з ёй у перакуленым мікрааўтобусе была дачка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць