Свет11

Чатырохдзённы працоўны тыдзень. У кожнай краіне свае асаблівасці

Абмеркаванні мадэлі чатырохдзённага працоўнага тыдня ў Еўропе вядуцца даволі даўно. Эксперыменты ў апошні час актыўна праводзяцца ў розных краінах, а ў кожнай краіне ёсць свае асаблівасці, піша «Еўраньюс».

На днях аб пераводзе на «чатырохдзёнку» часткі прадпрыемстваў на працягу паўгода абвясцілі ў Партугаліі. Улады паведамілі, што скарачэнне заробкаў супрацоўнікам і фінансавая кампенсацыя дзяржавы наймальнікам не прадугледжаная.

Напрыклад, маштабны эксперымент у Ісландыі па ўкараненні чатырохдзённага працоўнага тыдня без зніжэння заробку паказаў эфектыўнасць такога рэжыму працы. Спецыялісты зафіксавалі зніжэнне ўзроўню стрэсу ў работнікаў. Прадукцыйнасць працы пры гэтым захавалася на ранейшым узроўні ці нават узрасла.

З 27 краін Еўрасаюза толькі ў пяці: Францыі, Фінляндыі, Даніі, Нідэрландах і Літве — сярэдняя працягласць працоўнага дня не перавышае 40 гадзін у тыдзень.

Вялікабрытанія таксама праводзіць сваё маштабнае выпрабаванне па вывучэнні скарачэння працоўнага часу, у аснове якога ляжыць мадэль 100:80:100 — 100 % аплаты, 80 % часу, 100 % прадукцыйнасці.

Эксперымент, які пачаўся ў чэрвені, працягнецца шэсць месяцаў і ахопіць 3300 работнікаў. Праект праводзіцца сумесна з глабальнай платформай 4 Day Week Global, якая ўзначальвае даследаванні на гэтую тэму. Прадстаўленыя ёю высновы паказваюць не толькі паляпшэнне самаадчування работнікаў, але і павышэнне прадукцыйнасці працы.

У Бельгіі запланавалі пераход на чатырохдзённы працоўны тыдзень, але без скарачэння працоўных гадзін. Мяркуецца, што грамадзяне будуць працаваць цяпер 9,5 гадзін у дзень.

Прафсаюзы ў пераважнай большасці выступаюць супраць чатырохдзённага працоўнага тыдня, паколькі бачаць у ёй перш за ўсё спробу ліквідаваць дасягненні работнікаў, адлюстраваныя ў законах аб васьмігадзінным працоўным дні.

Пілотны праект пераходу на чатырохдзённы працоўны тыдзень праваліўся ў іспанскім тэлекамунікацыйным гіганце Telefónica. Рабочыя адхілілі прапанову аб скарачэнні працоўнага дня і разам з гэтым заработнай платы.

Каментары1

  • проклятые рудники. кхе-кхе
    04.11.2022
    "З 27 краін Еўрасаюза толькі ў пяці: Францыі, Фінляндыі, Даніі, Нідэрландах і Літве"

    Литве?
    пользуясь случаем, хочется передать очередной привет Свете

Цяпер чытаюць

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе1

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

Найлепш у Беларусі цяпер акупляюцца аперацыі з нерухомасцю3

Канадская спартсменка першай з жанчын скокнула з айсберга ў акіян ВІДЭА4

У Мінск прылятае прэзідэнт Манголіі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе1

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць