Грамадства44

Прарасійскую блогерку Таццяну Манцян, якая часта з'яўляецца ў роліках беларускай прапаганды, у Расіі абвясцілі «экстрэмісткай»

Манцян ўнеслі ў рэестр тэрарыстаў і экстрэмістаў Расфінманіторынга. Яна вядомая тым, што падтрымлівала палітыку Крамля. У 2021 годзе жанчына пераехала з Украіны ў Расію.

Таццяна Манцян. Фота: сацсеткі

Расфінманіторынг унёс Таццяну Манцян у свой спіс экстрэмістаў і тэрарыстаў 27 кастрычніка. Пра прычыны такога рашэння не паведамляецца, інфармацыі аб завядзенні крымінальнай справы на журналістку таксама не было, піша «Вот Так».

Пры гэтым кіраўнік «Лігі бяспечнага Інтэрнэту» Кацярына Мізуліна раней заявіла, што яе арганізацыя звярнулася ў МУС Расіі пасля шматлікіх скаргаў грамадзян на публікацыі Манцян, якія, на іх думку, дыскрэдытавалі расійскае войска.

Блогерку таксама крытыкаваў Уладзімір Салаўёў: у чэрвені гэтага года ён абвінаваціў Манцян у прысваенні сродкаў, сабраных для патрэб арміі.

Тэлеграм-канал ВЧК-ОГПУ пісаў, што ў снежні 2024 года Манцян купіла ў Маскве кватэру і парковачнае месца агульным коштам не менш за 25 мільёны расійскіх рублёў.

Пры гэтым пакуль невядома, якія менавіта выказванні і дзеянні сталі падставай для ўнясення блогеркі ў спіс тэрарыстаў і экстрэмістаў. Таксама незразумела, ці знаходзіцца яна цяпер у Расіі.

Таццяна Мануян — юрыстка і блогерка, нарадзілася 29 жніўня 1972 года ў Крыме. У 12 гадоў разам з сям'ёй пераехала ў Херсон, дзе скончыла гімназію. У 1994 годзе атрымала юрыдычную адукацыю ў Маскоўскім дзяржаўным універсітэце, спецыялізавалася на канстытуцыйным і ісламскім праве. Пасля вучобы займалася адвакацкай практыкай.

У 2021 годзе Манцян пераехала ў Расію. Яна супрацоўнічала з тэлеканалам RT як калумністка і рэгулярна з'яўлялася ў эфірах федэральных тэлеканалаў, выказваючыся ў падтрымку расійскага ўварвання ва Украіну.

Таксама Манцян была частай госцяй на беларускім дзяржаўным тэлебачанні. Яна рэгулярна каментавала навіны для БелТА.

Каментары4

  • моўны таліб
    28.10.2025
    За секунду паспеў прачытаць "Прарасійскую блогерку Таццяну Ма...", фоткі яшчэ не і адразу падумаў пра Таццяну Мартынаву.
  • стары Лукашэнка наш галоўны вораг ці гэта жахлівая імерыя ?
    28.10.2025
    даведка, што стары Лукашэнка наш галоўны вораг ці гэта жахлівая імерыя ? Пакуль Беларусь на Маскоўскай мове на Маскоўскіх - Азіяцкіх наратывах , не якой дэмакратыі ў Беларусі быць не можа. Сёння Беларусь можа існаваць толькі як Васалітэт
  • Датышо
    28.10.2025
    Монтян, идейно полностью поддерживая Россию, в своих видео режет правду-матку про реальную ситуацию на местах, "дискредетирующую" и крайне нелицеприятную для российских властей, за что, как видно, и решено ей "заткнуть рот".

Цяпер чытаюць

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада46

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля закрыцця літоўскай мяжы значна вырасла колькасць машын на польскай

Мітрапаліт Веніямін прапанаваў узгадніць магчымы візіт Папы Льва ХIV у Беларусь з патрыярхам Кірылам14

Выкладчыцы Гомельскага медуніверсітэта далі калонію па шасці палітычных артыкулах за актыўнасць у тэлеграме6

У Парыжы пачаўся суд над людзьмі, якія сцвярджалі, што жонка прэзідэнта Францыі Брыжыт Макрон — трансгендар4

Беларусь не першая краіна, адкуль пасылаюць дзіўныя шары. З Паўночнай Карэі запускалі смецце і нават гаўно4

У Чарнобылі заўважылі сініх сабак7

Прарасійскую блогерку Таццяну Манцян, якая часта з'яўляецца ў роліках беларускай прапаганды, у Расіі абвясцілі «экстрэмісткай»4

Літва праінфармавала прадстаўніка беларускай амбасады пра закрыццё мяжы «да далейшага паведамлення»2

«Лукойл» збіраецца прадаць свае замежныя актывы пасля ўвядзення амерыканскіх санкцый3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада46

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць