У Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю пракаментавалі скарачэнне асартыменту тавараў у некаторых крамах пасля прыняцця пастановы аб новым цэнавым рэгуляванні. Па словах намесніка міністра Андрэя Картуна, «сістэмнай прычыны складанасцяў з асартыментам няма, у кожнага яна свая».

У якасці прыкладу намеснік міністра прывёў бедны асартымент у нехарчовым сегменце ў адной з буйных гандлёвых сетак.
«Прычына ў тым, што суб'ект гаспадарання не паспеў пераацаніць некаторыя пазіцыі, — растлумачыў Картун. — Як толькі пераацэнка завяршаецца, са склада паступаюць тавары, запас там на 3-4 месяцы».
Каб не было праблем з асартыментам, міністэрства, маўляў, працягвае комплексную тлумачальную працу і выслухоўвае прапановы бізнэсу.
«Пастанова жывая, эвалюцыйная, мы будзем шліфаваць нейкія няроўнасці», — паабяцаў Картун.
Цяпер чытаюць
«Калі б я быў следчым КДБ, я б падкрэсліў тое самае». Фядута — пра схаваныя сэнсы «Каласоў пад сярпом тваім», увагу сілавікоў да свайго рукапісу і загадку з трэцяй часткай рамана Караткевіча
Каментары