Грамадства

За выступ перад работнікамі «Беларуськалія» прафсаюзнага лідара асудзілі на 2,5 года калоніі

У Мінскім абласным судзе 15 лістапада асудзілі палітзняволенага Аляксандра Мішука паводле ч. 1 арт. 361 Крымінальнага кодэкса (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных нанесці шкоду нацыянальнай бяспецы). Справу разглядала суддзя Вікторыя Паляшчук, паведамляе «Вясна».

Аляксандра затрымалі 25 мая 2022 года на працоўным месцы. У яго дома і ў кабінеце на працы правялі вобшукі. Мужчыну на працягу двух месяцаў утрымлівалі ў СІЗА КДБ, пасля перавялі ў СІЗА-1 Мінска. Чатыры месяцы Аляксандру не дазвалялі спаткацца з жонкай.

Падчас другога судовага пасяджэння зачытвалі паказанні сведкаў, у тым ліку адміністрацыі ААТ «Беларуськалій», актывістаў Беларускага незалежнага прафсаюза. Старшыня пярвічнай арганізацыі «Белхімпрафсаюз» Андрэй Рыбак, які таксама выступаў у судзе, адзначыў, што яго прафсаюз быў супраць забастоўкі, а незалежны прафсаюз забастоўку падтрымліваў.

Пракуратура паставіла ў віну Аляксандру яго выступленне перад работнікамі з «мэтай стварэння забастовачнага камітэта». У сваю чаргу Аляксандр тлумачыў сваё выступленне як эмацыйнае, паколькі ў той час усе знаходзіліся пад уздзеяннем эмоцый з-за масавага гвалту з боку сілавікоў.

14 лістапада на чарговым пасяджэнні пракурор запрасіў Аляксандру 3 гады калоніі.

15 лістапада суддзя Мінскага абласнога суда Вікторыя Паляшчук прызнала Аляксандра Мішука вінаватым паводле ч. 1 арт. 361 Крымінальнага кодэкса (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных нанесці шкоду нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь) і асудзіла яго на два гады і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Аляксандр Мішук — віцэ-старшыня Беларускага незалежанага прафсаюза (БНП) і старшыня пярвічнай арганізацыі БНП «Беларуськалій».

Каментары

Цяпер чытаюць

Затрыманы член камісіі па вяртанні5

Затрыманы член камісіі па вяртанні

Усе навіны →
Усе навіны

Прыйшоў адказ з МУС наконт месца знаходжання Мікалая Статкевіча12

«Засталося толькі некалькі пунктаў». У Белым доме сказалі, што большасць пунктаў мірнага плана па Украіне ўзгодненыя2

Латушка: Пра месцазнаходжанне Анжалікі Мельнікавай нічога не вядома14

Дар’я Шманай двойчы трапляла ў аварыі ў Маскве на чужым «Мерсэдэсе»28

Прадстаўнікі ЗША і Расіі праводзяць перамовы ў Абу-Дабі 

Сі Цзіньпін сказаў Трампу пра жаданне вяртання Тайваня7

Пазняк пра мірны план Трампа: Гэта не справядліва, але рацыянальна для ЗША100

Амаль 250 украінскіх дронаў атакавалі поўдзень Расіі і анексаваны Крым

Скандал у Брытаніі: кампанія звальняе брытанскіх супрацоўнікаў, але наймае беларусаў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрыманы член камісіі па вяртанні5

Затрыманы член камісіі па вяртанні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць